Нарвэгія на конкурсе песьні Эўрабачаньне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нарвэгія ўдзельнічае ў конкурсе песьні «Эўрабачаньне» з 1960 году. Усяго Нарвэгія 52 разы брала ўдзел у конкурсе. Не брала ўдзел краіна двойчы: у 1970 (у рамках страйку супраць сыстэмы галасаваньня) і ў 2002, калі краіна не патрапіла ў сьпіс актыўных у той год.


Краіна выйгравала тры разы: у 1985 перамогу прынесьлі BobbySocks зь песьняй «La det swinge», у 1995 Эўрабачаньне выйграла песьня «Nocturne», выкананая Secret Garden. У 2009 годзе перамог Аляксандар Рыбак зь песьняй «Fairytale». Нарвэгіяй таксама пастаўлены «рэкорд» па колькасьці апошніх месцаў: Нарвэгія 10 разоў за 53 гады займала апошняе месца. Чатыры разы з нулявым вынікам.
Аніта Скорган прадстаўляла Нарвэгію на конкурсе двойчы: у 1977 і 1979. Ганна Карына Стром у 1974 і 1976 два разы займала апошняе месца. Элізабэт Андрэсэн, выйграўшы ў 1985 годзе ў складзе BobbySocks, у 1994 годзе выступіла на конкурсе ў дуэце зь Янам Вэрнэрам Дэнілсэнам, а ў 1996 годзе выступіла сама, заняўшы 2 месца. Таксама яна прадстаўляла Швэцыю ў 1982 годзе. Ганна Крох, другая салістка BobbySocks прадстаўляла Нарвэгію ў 1971 годзе сольна, а ў 1991 годзе ў складзе гурту Just 4 Fun, але не дамаглася посьпеху, заняўшы 17 месца абодва разы асобна ад BobbySocks. Ян Тэйген, прадстаўляючы Нарвэгію ў 1978 годзе, заняў апошняе месца і набраў 0 балаў, а ў 1982 годзе ў дуэце з Анітай Скорган заняў 9 месца. У наступным годзе ён паехаў на «Эўрабачаньне» зноў. Сольна, як і ў 1978, але заняў ужо 9 месца. Кеціл Стокан удзельнічала ў 1986 і 1990 гадах, Кірсьці Спарбо ў 1965, 1966 і 1969 гадах. Нора Брокстат прадстаўляла Нарвэгію ў 1960 і 1961 гадах.
Remove ads
Удзельнікі
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads