Конкурс песьні Эўрабачаньне-1974
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1974» стаў 19-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 6 красавіка 1974 году ў горадзе Брайтане (Вялікабрытанія) на сцэне канцэртнай залі «Доўм». Люксэмбург ня змог правесьці «Эўрабачаньне» другі год запар па фінансавых чыньніках. Грэцыя дэбютавала на конкурсе, а Францыя адклікала заяўку за некалькі дзён да пачатку з-за сьмерці прэзыдэнта Жоржа Пампіду. Такім чынам, у конкурсе прынялі ўдзел 17 краін.
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1974 | |
Дата | 6 красавіка |
---|---|
Вядоўцы | Кэці Бойл |
Тэлеканал гаспадароў | BBC |
Месца | Брайтан, Вялікабрытанія |
Пераможная песьня | «Waterloo» (Швэцыя) |
Сыстэма галасаваньня | У кожнай краіны было па 10 судзьдзяў, кожны зь якіх мог аддаць адзін голас упадабанай песьні. |
Колькасьць краін | 17 |
Дэбют | Грэцыя |
Сыход | Францыя |
◄1973 1975► |
Колькасьць сяброў журы зноў склала 10 чалавек для кожнай краіны. Для нацыянальных журы было ўведзена правіла, якое рэкамэндавала роўную колькасьць мужчын і жанчын сярод сяброў, а таксама роўную колькасьць людзей маладзейшага і старэйшага за 25 гадоў. Пры гэтым іх мінімальны ўзрост мог складаць 16 гадоў, максымальны — 60 гадоў, а розьніца ва ўзросьце паміж найстарэйшым і наймаладзейшым сябрамі журы павінна складаць ня меней за 10 гадоў. Адзнака для кожнай песьні магла скласьці ад 1 да 5 балаў.
Швэцыя атрымала Гран-Пры гэтага году зь песьняй «Waterloo», выкананай ABBA. Другое месца заняла пераможца конкурсу 1964 году Джыльёла Чынквэці з Італіі. Сьпявачка Алівія Ньютан-Джон, якая прадстаўляла Вялікабрытанію, заняла чацьвертае месца.