Конкурс песьні Эўрабачаньне-1977
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1977» стаў 22-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 7 траўня 1977 году ў Лёндане на сцэне кангрэс-цэнтру «Ўэмблі». Конкурс павінен быў быць праведзены 2 красавіка, але з-за страйку пэрсаналу BBC быў перанесены.
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1977 | |
![]() | |
Дата | 7 траўня |
---|---|
Вядоўцы | Анджэла Рыпон |
Тэлеканал гаспадароў | BBC |
Месца | Лёндан, Вялікабрытанія |
Пераможная песьня | «L'oiseau et l'enfant» (Францыя) |
Сыстэма галасаваньня | Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў адзнакамі 1—8, 10, 12 |
Колькасьць краін | 18 |
Сыход | Югаславія |
◄1976 ![]() |
Югаславія выйшла зь ліку ўдзельнікаў конкурсу, а Швэцыя вярнулася. Зьбіраўся дэбютаваць Туніс, аднак, у выніку гэтага не адбылося. Было вернута правіла роднай мовы, у адпаведнасьці зь якім кожны выканаўца павінен быў выконваць песьню на адной з моваў сваёй краіны. Аднак Бэльгіі і Нямеччыне было дазволена выканаць песьні на ангельскай мове, паколькі яны ўжо былі адабраны да моманту зьмены правілу. Швэцыі і Нарвэгіі не спадабаліся відэасюжэты пра іх выканаўцаў, якія ў выніку былі заменены паказам агульнага пляну глядзельнай залі. Са шматлікімі памылкамі праходзіў і працэс галасаваньня.
Францыя атрымала перамогу зь песьняй «L’oiseau et l’enfant», выкананай Мары Мірыям, якая стала зоркай у Францыі. Манака заняло 4-е месца зь песьняй «Une petite Francaise», выкананай выканаўцай Мішэль Тор, якая прымала ўдзел у конкурсе ў другі раз.