Конкурс песьні Эўрабачаньне-1978
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1978» стаў 23-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 22 красавіка 1978 году ў Парыжы на сцэне Палаца кангрэсаў. Данія (упершыню з 1966 году) і Турэччына далучыліся да 18 краін-удзельніц папярэдняга конкурсу, давядучы лік удзельнікаў да 20-ці.
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1978 | |
Дата | 22 красавіка |
---|---|
Вядоўцы | Дэні Фабр, Лявон Цытрон |
Тэлеканал гаспадароў | TF1 |
Месца | Парыж, Францыя |
Пераможная песьня | «Abanibi» (Ізраіль) |
Сыстэма галасаваньня | Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў адзнакамі 1—8, 10, 12 |
Колькасьць краін | 20 |
Нуль ачкоў | Нарвэгія |
◄1977 1979► |
Упершыню конкурс вялі двое кіроўных. Замест відэапаштовак для прадстаўленьня выканаўцаў выкарыстоўваліся матэрыялы, зьнятыя за яго кулісамі.
Ізраіль перамог зь песьняй «Аbanibi», выкананай Ізхарам Коэнам і гуртам Alphabeta. Вядомы гішпанскі гурт Baccara, які выступаў за Люксэмбург са сваім будучым хітом «Parlez-vous français?» заняў 7 месца, а італьянскі гурт «Ricchi e Poveri» стаў 12-м. Нарвэгія фінішавала апошняй, набраўшы 0 ачкоў.
Трансьляцыю конкурсу глядзелі 450 млн тэлегледачоў. Тэлебачаньне Ярданіі замест выступу ізраільскіх выканаўцаў паказвала малюначак з малюнкам букета кветак. Калі падчас падліку галасоў стала ясна, што яны могуць выйграць конкурс, трансьляцыя была перапынена, а на наступны дзень было абвешчана, што пераможцам стаў прадстаўнік Бэльгіі, які насамрэч заняў другое месца.