Кіеўская Русь
колішняя ўсходнеславянская дзяржава / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кі́еўская Русь — паняцьце, уведзенае ва ўжытак пазьнейшымі гісторыкамі, якое абазначае пэрыяд існаваньня старажытнарускай (усходнеславянскай) дзяржавы Русь ва Ўсходняй Эўропе ад канца IX ст. у выніку пераносу сталіцы з Ладагі ў Кіеў (у 882 годзе князем Алегам) і аб’яднаньня пад уладаю князёў дынастыі Рурыкавічаў большасьці ўсходніх славян, у тым ліку зямель, якія ляжалі на шляху з вараг у грэкі. Гэтая дзяржава праіснавала да падзеньня Кіева пад націскам войскаў манголаў.
- Гэта артыкул пра дзяржаву ва Ўсходняй Эўропе, якая ўзьнікла ў 9 стагодзьдзі. Калі вам патрэбны артыкул пра першую дзяржаву Старажытнай Русі, глядзіце артыкул Русь.
Кіеўская Русь | ||||
| ||||
| ||||
Афіцыйная мова | Царкоўнаславянская | |||
Сталіца | Кіеў | |||
Форма кіраваньня Вялікі князь |
Манархія Алег (першы) Даніла (астатні) | |||
Этнічны склад | Славяне: Старажытнаўкраінцы Старажытнабеларусы | |||
Канфэсійны склад | Язычніцтва праваслаўе | |||
Валюта | Кіеўская грыўня | |||
Цяпер зьяўляецца часткай | Украіна Беларусь Расея Польшча |
У Сярэднявеччы Кіеўская Русь мела найбольшую плошчу сярод усіх дзяржаваў у Эўропе, пры гэтым адзінай дзяржавы фактычна не існавала: шматлікія спробы князя Ўладзімера ў канцы X ст. зброяй аб'яднаць ўсе ўсходнеславянскія землі ўрэшце скончыліся няўдачай, а Полацкае княства ў зацятым змаганьні адстаяла сваю незалежнасьць[1].