Леанарда да Вінчы
італьянскі мастак, інжынэр, анатом і разьбяр / From Wikipedia, the free encyclopedia
Леанарда дзі Сэр П’ера да Вінчы (па-італьянску: Leonardo di ser Piero da Vinci; 15 красавіка 1452, Вінчы, Флярэнтыйская рэспубліка — 2 траўня 1519, Амбуаз, Францыя) — выбітны італьянскі мастак, архітэктар, музыка, пісьменьнік, інжынэр, вынаходнік, анатом і скульптар. Тытан Адраджэньня. Нарадзіўся і вырас каля мястэчка Вінчы, Італія, сын натарыюса сэр П’ера і сялянкі Кацярыны. У яго не было прозьвішча ў сучасным сэнсе, бо «да Вінчы» абазначае проста «зь мястэчка Вінчы». Поўнае імя па нараджэньні было «Леанарда дзі сэр П’ера да Вінчы», што абазначала «Леанарда, сын спадара П’ера зь Вінчы».
Леанарда да Вінчы | |
Меркаваны аўтапартрэт Ленарда да Вінчы | |
Імя пры нараджэньні | Леанарда дзі Сэр П’ера да Вінчы |
---|---|
Дата нараджэньня | 15 красавіка 1452[1][2][3][…] або 1452[4][5][6][…] |
Месца нараджэньня | Вінчы, Флярэнтыйская рэспубліка |
Дата сьмерці | 2 траўня 1519[1][2][3][…] або 1519[4][5][6][…] |
Месца сьмерці | Амбуаз, Францыя |
Прычына сьмерці | кровазьліцьцё ў мозаг[d] |
Месца пахаваньня | |
Занятак | мастацтва, архітэктура, музыка, пісьменства, інжынэр, вынаходнік, анатом і скульптар |
Навуковая сфэра | рэнэсансная архітэктура[d], сцэнаграфія[d], інжынэрная справа, фізыялёгія і малярства |
Месца працы | |
Жанры | партрэт, рэлігійны жывапіс[d][8] і рэлігійнае мастацтва[d] |
Плынь | Высокі Рэнэсанс[d][8] і Адраджэньне |
Працы | Мона Ліза, Таемная Вячэра |
Подпіс | |
Леанарда часта апісваюць як своеасаблівага архетыпа чалавека Рэнэсансу, бясконца цікаўнага і адначасова надзвычай таленавітага вынаходніка. Леанарда прызнаны адным з самых выбітных мастакоў усіх часоў і, магчыма, адным з самых шматбакова адораных людзей у гісторыі. Перш за ўсё Леанарда вядомы як мастак. Дзьве ягоныя працы, «Мона Ліза» і «Таемная Вячэра», займаюць выбітнае становішча ў сусьветным жывапісы. Першы твор — партрэт, які бадай больш за ўсё капіяваўся, другі — рэлігійны твор, напэўна самы вядомы ў сьвеце. Іхняй папулярнасьці можа пярэчыць, напэўна, толькі «Стварэньне Адама» Мікелянджэлё. Яшчэ адным непаўторным творам зьяўляецца малюнак «Віртувіянскага чалавека».
Леанарда-інжынэр прапанаваў ідэі, якія далёка апярэдзілі свой час, напрыклад, канцэпцыя арнітаптэра, танка, выкарыстаньне сканцэнтраванай сілы сонечнага сьвятла, калькулятар, рудымэнтарная тэорыя тэктанічных пліт, карабель з падвоеным дном (па-ангельску: double hull) і шмат што яшчэ. Толькі вобмаль Леанардавых задумак набылі ўвасабленьне за ягоным жыцьцём. Некаторыя дробныя вынаходкі сталі часткай тэхналягічнай рэвалюцыі, але ніхто ня ведаў пра аўтарства Леанарда. Прыкладам ёсьць аўтаматычны варштат дзеля каркаснага намотваньня (катушак) і прылада дзеля спраўджаньня трываласьці расьцягненьня дроту.
Леанарда дасканала вывучаў анатомію, будаўнічую мэханіку, оптыку, займаўся дасьледаваньнем уласьцівасьцяў вады. З усяго зробленага Леанардам да нас дайшло толькі каля 15 адсоткаў, у тым ліку запісныя кніжкі з малюнкамі, навуковымі графікамі і заўвагамі.