From Wikipedia, the free encyclopedia
Люі Лево (па-француску: Louis Le Vau або Levau) — францускі архітэктар, адзін з заснавальнікаў францускага клясыцызму, з 1653 па 1670 год — першы каралеўскі архітэктар. Над найбуйнейшымі заказамі архітэктар працаваў звычайна разам з ляндшафтаналаджвальнікам Андрэ Ленотрам і мастаком па інтэр’еры Шарлем Лебрэнам.
Люі Лево | |
Імя пры нараджэньні | Louis Le Vau |
---|---|
Дата нараджэньня | 1612 |
Месца нараджэньня | Парыж, Францыя |
Дата сьмерці | 11 кастрычніка 1670 |
Месца сьмерці | Парыж, Францыя |
Занятак | архітэктура, дызайн |
Навуковая сфэра | архітэктура |
Плынь | клясыцызм, барока |
Працы | Во-ле-Віконт, Люўрскі палац, Вэрсальскі палац і іншыя |
Люі Лево нарадзіўся ў Парыжы ў сям’і архітэктара. Лево навучаўся архітэктуры ў Італіі, у прыватнасьці, у Рыме й Генуі, у эпоху росквіту барока. Вялікі ўплыў на яго таксама вырабіў Франсуа Мансар. Адхіліўшыся ад рэнэсансава-барочных формаў, Лево зьвярнуў увагу на больш простыя элемэнты клясыцызму, у далейшым стаўшы адным зь вядучых майстроў клясыцызму ў Францыі.
Па замове супэр’інтэрданту фінансаў Нікаля Фуке Лево пабудаваў шыкоўны палац Во-ле-Віконт, які прыцягнуў да яго ўвагу караля Людовіка XIV. Пасьля падзеньня Фуке яму было даручана паўтарыць посьпех пры праектаваньні й будаўніцтве Вэрсальскага палаца. Адначасова Лево займала перабудова палаца Цюільры.
Акрамя гэтага, пад кіраўніцтвам Лево былі пабудаваны будынак Францускай акадэміі й шматлікія гарадзкія маёнткі («атэлі»), ў прыватнасьці на Сэн-Люі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.