Люі Саа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Люі Ляран Саа (па-француску: Louis Laurent Saha; нарадзіўся 8 жніўня 1978 году, Парыж, Францыя) — былы францускі футбаліст, які гуляў нападніам. Гулец нацыянальнай зборнай Францыі. Зьяўляецца аўтарам самага хуткага голу ў гісторыі фіналаў Кубка Ангельшчыны. Мае гвадэлюпскае паходжаньне.
Люі Саа | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 8 жніўня 1978 (45 гадоў) Парыж, Францыя | |
Рост | 181 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Моладзевыя клюбы | ||
1996—1997 | Мэц | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1997—1999 1999 2000—2004 2004—2008 2008—2012 2012 2012—2013 2013 |
Мэц → Ньюкасл Юнайтэд Фулгэм Манчэстэр Юнайтэд Лівэрпул Тотэнгэм Готспур Сандэрлэнд Ляцыё |
47 (5) 11 (1) 117 (53) 86 (28) 97 (27) 10 (3) 11 (0) 6 (0) |
Зборныя | ||
2004—2012 | Францыя | 20 (4) |
5 лютага 2011 году забіў 4 мячы ў браму «Блэкпулу». Гэта быў першы покер Саа ў Прэм’ер-лізе, ён стаў другім французам пасьля Т’еры Анры, якія здолелі забіць у Прэм’ер-лізе 4 мячы ў адной гульні. 28 лютага Люі страціў кіраваньне аўтамабілем «Фэрары» і ўрэзаўся ў агароджу дарогі. Футбаліст быў у аўтамабіле адзін і не атрымаў пашкоджаньняў, ня стаўшы зьвяртацца да паслугаў лекараў. Характэрна, што інцыдэнт адбыўся на дарозе A538 Altrincham Road, недалёка ад тунэлю, у якім разьбіў сваю машыну ў студзені 2009 году Крыштыяну Раналду[1][2].