рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Лідзе́я, Ліда, Лідзейка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Дзітвы (басэйн Нёмана). Цячэ ў Лідзкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 31 км. Плошча вадазбору 167 км². Выдатак вады ў вусьці 1,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰.
Лідзея лац. Lidzieja | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Верх-Ліды |
Вусьце | Дзітва |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гарадзенская вобласьць |
Даўжыня | 31 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 1,2 м³/с |
Плошча басэйну | 167 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,9 ‰ |
Пачынаецца каля вёскі Верх-Ліды, упадае ў Дзітву за 1 км на ўсход ад вёскі Даржаў.
Даліна ад вытоку да вёскі Лайкоўшчыны выразная, шырыня яе 1—2 км. Абалона перарывістая (шырыня ў асноўным 0,5—0,8 км), ніжэй за вёску Навапрудцы і да вусьця парэзаная мэліярацыйнымі каналамі. Рэчышча на працягу 20 км каналізаванае: ад вытоку да сажалкі (плошча 0,6 км²) у месьце Лідзе (6 км) і ад вёскі Навіцкіх да вусьця (14 км); яго шырыня 6—12 м. Берагі спадзістыя[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.