Дзітва

рака ў Беларусі і ў Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзітва
Remove ads

Дзі́тва — рака ў Беларусі і Летуве, правы прыток Нёману. Цячэ ў Вярэнаўскім і Лідзкім раёнах Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 93 км (у межах Беларусі каля 90 км). Плошча вадазбору 1220 км². Выдатак вады ў вусьці 8,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Remove ads

Асноўныя прытокі

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца каля места Эйшышкаў у Летуве, за 1,2 км ад вёскі Даўгердзішкаў перасякае граніцу Беларусі, цячэ ў межах Лідзкай раўніны, у нізоўі — Нёманскай нізінай. Вусьце за 1,3 км ад вёскі Бенявічаў Лідзкага раёну.

Даліна выразная, яе шырыня да ўтоку ракі Крупкі 1—2,5 км, ніжэй 0,6—1,1 км. Абалона двухбаковая, забалочаная, шырынёй ад 500 м да 1 км. Рэчышча ад граніцы зь Летувой (50 км) каналізаванае, ніжэй моцназьвілістае, падзяляецца на рукавы, шырыня ў межах 20—25 м, у верхняй плыні 5—10 м[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads