![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e1/LyonMetroMosaic.jpg/640px-LyonMetroMosaic.jpg&w=640&q=50)
Ліёнскі мэтрапалітэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ліёнскі мэтрапалітэ́н (па-француску: Métro de Lyon) — транспартная сыстэма ў горадзе Ліёне, рэгіён Авэрнь-Рона-Альпы, Францыя. Мэтрапалітэн адчынены для пасажыраў у 1978 годзе (хаця цяперашняя лінія С пачала дзейнічаць у 1974 годзе). На 2017 год мэтрапалітэн налічвае 40 станцыяў (або 44, калі лічыць станцыі перасадак двойчы) на 4-х лініях. У адрозьненьне ад большасьці сыстэмаў мацерыковай Эўропы, мэтро Ліёну мае левабаковы рух, як вынік нерэалізаванага пляну аб’яднаньня існуючых лініяў і прыгараднай чыгункі.