From Wikipedia, the free encyclopedia
Мацей Рыбі́нскі (па-польску: Maciej Rybiński; 24 лютага 1784, Славута, Рэч Паспалітая — 17 студзеня 1874, Парыж, Францыя) — польскі генэрал, апошні кіраўнік паўстаньня 1830—1831 гадоў. Вінаваціўся ў перамовах аб капітуляцыі з генэралам Паскевічам. Удзельнік напалеонаўскіх войнаў (1809—1814).
У 1805 годзе ўступіў у армію Напалеона. Служыў ад’ютантам у будучага маршала Луі Габрыэля Сюшэ, з 1807 году — у арміі Варшаўскага герцагства.
Удзельнік Напалеонаўскіх войнаў: з Аўстрыйскай імпэрыяй (1809), з Расеяй (1812—1813). Адзначыўся ў бітвах пад Смаленскам, Малаяраслаўцам, бітве народаў. Пад Лейпцыгам быў узяты ў палон.
У 1815—1831 гадах служыў у чыне маёра ва ўзброеных сілах Каралества Польскага.
У паўстаньні з 10 сакавіка 1831 году генэрал брыгады, 11 верасьня 1831 году генэрал дывізыі. 10 верасьня 1831 году прызначаны вярхоўным галоўнакамандуючым польскіх войскаў[2]. У 1831 удзельнічаў у бітве пад Астралэнкай. У лістападзе таго ж году быў абвінавачаны ў перамовах аб капітуляцыі з генэралам Паскевічам.
5 кастрычніка 1831 году на чале атрада перайшоў межы Прускага каралеўства[2]. Пасьля здушэньня паўстаньня з красавіка 1832 году ў эміграцыі ў Францыі. Жыў у Парыжы[2]. У 1843 годзе заснаваў сярод польскіх эмігрантаў Вайсковую партыю (па-польску: Stronnіctwo Wojskowe). Пакінуў «Нататкі» пра часы лістападаўскага паўстаньня.
Памёр 17 студзеня 1874 года ў Парыжы, пахаваны на Манмартры[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.