![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7a/Panicum_virgatum.jpg/640px-Panicum_virgatum.jpg&w=640&q=50)
Метлюжковыя
род расьлінаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Метлюжковыя (Poaceae), або злакі (Gramíneae) — сямейства аднадольных расьлінаў, да якога адносяцца такія вядомыя і здаўна выкарыстаныя ў гаспадарцы расьліны як пшаніца, жыта, авёс, рыс, кукуруза, ячмень, проса, бамбук, цукровы трысьнёг.
Хуткія факты Клясыфікацыя, Царства ...
Метлюжковыя | |
![]() Проса (Panicum virgatum) | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны |
Аддзел | Пакрытанасенныя |
Кляса | Аднадольныя |
Атрад | Метлюжковакветныя |
Сямейства | Метлюжковыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Poaceae Barnhart | |
Закрыць
Метлюжковыя ў прыродзе расьселеныя па ўсіх кантынэнтах, уключаючы Антарктыду. Складаюць значную частку фітамасы ў многіх біяцэнозах, а ў стэпах і саванах — галоўную частку. Сямейства ўключае больш за 700 родаў і больш за 11 тысячаў відаў[1].
У большасьці прадстаўнікоў сямейства сьцеблы простыя часам галіністыя, цыліндрычныя ці пляскатыя, падзеленыя вузламі, полыя. Лісьце лінейнае ці лянцэнтнае. Кветкі жаўтлява-зялёныя, дробныя, сабраныя ў суквецьці каласкі, якія ўтвараюць колас або пэндзаль.