Мора Флорэс

мора Ціхага акіяну From Wikipedia, the free encyclopedia

Мора Флорэс

Флорэс (па-ангельску: Flores) — міжвостраўнае мора Ціхага акіяна, паміж паўднёвым ускрайкам вострава Сулавэсі на поўначы, астравамі Кабіа Сумбава і Флорэс на поўдні. Плошча 115 тыс. км ². Сярэдняя глыбіня 1522 м, максымальная 5234 м. Тэмпэратура паверхневых вод ад 26 ° С (жнівень, верасень) да 28,8 ° С (лістапад). Салёнасьць 32,0-34,6‰, у сезон дажджоў 32-33‰, тэмпэратура прыдонных вод 3,5 ° С. Паверхневая плыні маюць паўднёвы ці заходні кірунак. Донныя адклады — пераважна вульканічныя і глабыгерыновы глей. Прылівы няправільныя паўсутачныя, іх велічыня да 2,3 м. На захадзе мора — падводнае плято з каралавымі рыфамі, глыбокаводная цэнтральная западзіна Флорэс. Сэйсьмічна актыўны раён. На в. Сангеанг (паблізу паўночна-ўсходняга берага а. Сумбава) знаходзіцца вулькан Апі-Слаў, адзін з актыўных дзейных вульканаў у Інданэзіі, вышынёй 1949 м.

Месцазнаходжаньне Мора Флорэс у межах Паўднёвай Азіі

Разьвіта рыбалоўства. Парты: Бантайн (в. Сулавэсі), Сумбава (В. Сумбава).

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.