Сулавэсі
востраў Паўднёва-Ўсходняй Азіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сулавэсі (па-інданэзійску: Sulawesi — назва, імаверна, утвораная ад словаў sula (востраў) і besi (жалеза); традыцыйная эўрапейская назва — Цэлебэс, ад парт. Celebes) — належны Інданэзіі буйны востраў (174 600 км², 11-ы па велічыні ў сьвеце). Адносіцца да Вялікіх зондзкіх астравоў. Аточаны морам Сулавэсі (Цэлебэскім морам), морам Банда і Макасарскім пралівам.
Мае незвычайную форму: складаецца з чатырох выразна адметных паўастравоў, цэнтральная частка, якая іх злучае — гарыстая, таму сулавэскія паўастравы традыцыйна жывуць дастаткова ізаляваным адзін ад аднаго жыцьцём, і камунікацыі паміж імі наладжаныя мацней на моры за тым, што на сушы.
Эўрапейцам вядомы з 1512 году (адкрыты партугальцамі з захада).
Насельніцтва 16 475 600 чалавек (2007), у асноўным бугісы і макасары, але прадстаўленая даволі вялікая колькасьць іншых этнасаў: тараджы, гарантала, мангандоў, мінахасцы, моры і інш. Размаўляюць на сулавэскіх мовах.
80 % мусульмане, 18 % хрысьціяне. Буйнейшы горад — Макасар (таксама вядомы як Уджунгпанданг).
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Сулавэсі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads