Музэй валуноў (Менск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Музэ́й валуно́ў — парк-музэй камянёў ва Ўруччы. Створаны ў 1985 годзе. Падобны музэй меншых памераў ёсьць толькі на тэрыторыі Летувы.
Валунамі выкладзена мапа Беларусі. На ёй наваламі камянёў паказаныя населеныя пункты, а таксама рэчкі, азёры, узгор’і. У музэі сабраны камяні з усёй краіны (болей за 2134).
Тут знаходзяцца знакамітыя «Барысавы камяні», на якіх высечаныя шасьціканцовыя крыжы і надпісы. «Крыж Стэфана Баторыя», ля якога, па паданьні, абедаў кароль Вялікага Княства Літоўскага ў час паходу на ўсход. Сюды таксама быў прывезены валун з назвай «Дзед», які да канца XIX стагодзьдзя знаходзіўся ў цэнтры Менску на старажытным капішчы.