Мэдычная сястра
памочніца лекара або фэльчара, якая мае сярэднюю мэдычную асьвету / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мэдычная сястра (мэдсястра, даўней сястра міласэрнасьці; м.р. мэдычны брат, мэдбрат) — памочніца лекара або фэльчара, якая мае сярэднюю мэдычную асьвету. Прафэсія прадугледжвае наяўнасьць ведаў аказаньня першай мэдыка-санітарнай дапамогі, выкананьня лекаваньня і дыягностыкі, ажыцьцяўленьня асабістага догляду, правядзеньня рэабілітацыі і адаптацыі хранічна хворых, састарэлых і інвалідаў, абсьледаваньня пацыентаў падчас агульнай дыспансэрызацыі. Таксама мэдычная сястра можа самастойна прыняць пацыента ў паліклініцы, у тым ліку малечы дзеля папярэджаньня хваробаў, наведаць хворага дома, аказаць далекарскую дапамогу пры неадкладным стане і навучаць у школе бранхіяльнай астмы, цукровага дыябэту і артэрыяльнай гіпэртэнзіі[1].
У 1860 годзе ў Лёндане (Ангельшчына) Флорэнс Найтынгейл заснавала першую сястрынскую школу.