Гіпэртанія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гіпэртанія (артэрыяльная гіпэртэнзія) — устойлівае падвышэньне артэрыяльнага ціску ад 140/90 мм рт. сл. і вышэй. Эсэнцыяльная гіпэртанія складае 90—95% выпадкаў хваробы. У астатніх выпадках дыягнастуюць другасныя, сымптаматычныя гіпэртаніі: нырачныя (нэфрагенныя) 3—4%, эндакрынныя 0,1—0,3%, гемадынамічныя, нэўралягічныя, стрэсавыя, абумоўленыя прыёмам некаторых рэчываў і АГ цяжарных, пры якіх павышэньне ціску крыві зьяўляецца адным з сымптомаў асноўнага захворваньня. Ад ускладненьняў хваробы ўзьнікаюць сардэчная астма(en), кровазьліцьцё ў мозаг (інсульт) і нырачная недастатковасьць(en), паралюш[прыбраць шаблён] аднаго з бакоў цела(en) і гіпэртанічны крыз(en). Ад хваробы пакутуе траціна дарослых ва ўсім сьвеце[1]. У 2009 годзе павышаны ціск мелі 1,3 млн жыхароў Беларусі[2]. На красавік 2012 г. лік хворых на гіпэртанію вырас да 1,815 млн чалавек (19,2% насельніцтва Беларусі)[3].