Мэлядрама
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мэлядра́ма (грэц. μέλος + δρᾶμα — песьня + дзеяньне) — п’еса з завостранай інтрыгай, павышанай пачуцьцёвасьцю і рэзкім проціпастаўленьнем дабра і зла. У ёй адзначаецца рухавасьць, патэтыка, перабольшаны паказ жарсьцяў і адкрытая маральна-павучальная скіраванасьць. Узьнікла ў сярэдзіне XVIII ст. ў Францыі ў выглядзе музычнай драмы, дзе маналёгі і дыялёгі дзейных асобаў чаргаваліся з музыкай і суправаджаліся ёй («Арфей і Эўрыдыка» Еўсьцігнея Фаміна(en) на словы Якава Княжніна(en), 1792). З канца XVIII ст. стала жанрам літаратурнай драмы ў эўрапейскім тэатры. Росквіт прыпадае на час бурнага грамадзкага ўзрушэньня. Затуханьне адбываецца ў часе спакойнага і ўстойлівага жыцьця[1].