Ота Шміт
From Wikipedia, the free encyclopedia
О́та Ю́льевіч Шміт (30 верасьня [ст. ст. 18 верасьня] 1891, Магілёў — 7 верасьня 1956) — савецкі матэматык, астраном, дасьледчык Поўначы, акадэмік Акадэміі навук СССР з 1935 году (сябра Ўкраінскай Акадэміі навук з 1934, сябра-карэспандэнт АН СССР з 1933), Герой Савецкага Саюзу (1937). Заснавальнік і загадчык катэдры вышэйшай альгебры (1929—1949) фізыка-матэматычнага факультэту / мэханіка-матэматычнага факультэту МДУ. У 1930-34 гадах кіраваў знакамітымі арктычнымі экспэдыцыямі на ледакольных параходах «Георгий Седов», «Александр Сибиряков» і «Челюскин». Распрацоўваў космаганічную гіпотэзу ўтварэньня целаў Сонечнай сыстэмы ў выніку кандэнсацыі калясонечнага газава-пылавага воблаку.
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Шміт (неадназначнасьць).
Ота Шміт | |
па-расейску: Отто Юльевич Шмидт | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 18 (30) верасьня 1891[1] або 30 верасьня 1891(1891-09-30)[2] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 7 верасьня 1956(1956-09-07)[3][1][4][…] (64 гады) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | сухоты[1] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | астраном, матэматык, падарожнік-дасьледнік, палітык, прафэсар унівэрсытэту, фізык, дзяржаўны дзяяч, псіхааналітык, геафізык, географ, падарожнік |
Навуковая сфэра | тэорыя групаў, астраномія[6], матэматыка[6], геаграфія[6], геафізыка[6] і псыхааналіз |
Месца працы | |
Навуковая ступень | магістар[d] |
Навуковы кіраўнік | Дзьмітры Гравэ[d] |
Дзеці | Сыгурд Шміт[d] |
Узнагароды | |
Аўтар працаў па вышэйшай альгебры (тэорыі групаў). Адзін з заснавальнікаў і галоўны рэдактар «Большой Советской Энциклопедии» (1924—1942).
З 28 лютага 1939 году па 24 сакавіка 1942 году быў віцэ-прэзыдэнтам АН СССР.
Продкі Ота Шміта па бацькаўскай лініі паходзяць зь немцаў-каляністаў, якія перабраліся ў Латвію у ІІ пал. XVIII стагодзьдзя, а па матчынай — латышы з суседняга хутара.
Ота Шміт зьяўляецца бацькам Сігурда Отавіча Шміта (нар. у 1922), савецкага і расейскага гісторыка.