«Пан Тадэвуш» — чыстая жытнёвая гарэлка, якая ўтрымлівае 40% алькаголю. Вырабляецца з 1999 году прадпрыемствам V&S Luksusowa ў Зялёнай Гуры (раней: «Polmos» Zielona Góra).

Thumb
Гарэлка «Пан Тадэвуш»

Прадаецца ў бутэльках з матавага шкла ёмістасьцю 500, 700 і 1000 мл, таксама заліваецца ў бутэлькі цыліндрычнай формы. На цэтліку бутэлькі або цыліндра зьмешчаны партрэт Адама Міцкевіча й мадыфікацыя тытульнай старонкі першага выданьня эпапэі ў 1834 годзе (дата на цэтліку бутэлькі — 1990, а словы «historia szlachecka» (шляхецкая гісторыя) замененыя на «wódka czysta szlachecka» (чыстая шляхецкая гарэлка) разам з тым і іншая інфармацыя пераробленая адпаведна з прадуктам). На цэтліку знайшлося месца й для славутых радкоў з гэтае паэмы «Litwo! Ojczyzno moja! ty jesteś jak zdrowie».

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.