1999
год From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
1999 (MCMXCIX) — звычайны год Грыгарыянскага календара, які пачынаецца ў пятніцу; 1999-ы год нашай эры (н. э.) і ад Нараджэньня Хрыстовага (Н. Хр.); 999-ы год II тысячагодзьдзя, 99-ы год XX стагодзьдзя і 10-ы і апошні год 1990-га дзесяцігодзьдзя.
Remove ads
Падзеі
- 1 студзеня — запушчаная ў абарот агульнаэўрапейская валюта эўра
- 12 студзеня — заснаваная «Грузінская фондавая біржа»
- 1 сакавіка — набыла моц Атаўская канвэнцыя
- 17 красавіка — адчынілі нафтаправод «Баку — Супса»
- 7 траўня — недалёк ад свайго дому быў выкрадзены буйны апазыцыйны палітык Юры Захаранка, з таго моманту ягонае месца знаходжаньня невядомае
- 30 траўня — у пераходзе станцыі мэтро «Няміга» ў Менску загінулі 53 чалавекі, сотні людзей былі параненыя
- 1 ліпеня — набылі моц Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь і Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь
- 1 верасьня — набыў моц Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і
- 16 верасьня — зьнікненьне беларускага палітыка Віктара Ганчара, разам зь бізнэсоўцам Анатолем Красоўскім
- 13 кастрычніка — створаная Віцебская дыяцэзія
- 21 кастрычніка — заснаванае прадпрыемства «Сэрвалюкс», што стала найбольшым вытворцам мяса птушкі ў Беларусі
- 6 лістапада — набыў моц Гаспадарчы працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь
- 31 сьнежня — Барыс Ельцын, першы прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі, пайшоў у адстаўку
Remove ads
Нараджэньні
Сьмерці
- 6 красавіка — Генадзь Карпенка, беларускі навуковец і палітык
- 16 траўня — Мікола Ганько, беларускі грамадзка-культурны дзяяч
- 2 ліпеня — Марыё П’юза, амэрыканскі пісьменьнік італьянскага паходжаньня, аўтар раману "Хросны бацька"
- 24 жніўня — Аляксей Гардзіцкі, беларускі літаратуразнаўца
- 16 кастрычніка — Палікарп Манькоў, беларускі грамадзкі дзеяч на эміграцыі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads