Прэзыдэнцкія выбары ў Польшчы 2010 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэзыдэнцкія выбары ў Польшчы 2010 году — датэрміновыя выбары, якія былі прызначаныя празь сьмерць прэзыдэнта Польшчы Леха Качынскага ў авіякатастрофе пад Смаленскам 10 красавіка 2010 году. Першы тур адбыўся 20 чэрвеня, у ім ні адзін з кандыдатаў не набраў большасьці галасоў. У другім туры 4 ліпеня Браніслаў Камароўскі перамог Яраслава Качынскага.