польскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Яраслаў Аляксандар Качынскі (па-польску: Jarosław Aleksander Kaczyński; нарадзіўся 18 чэрвеня 1949 году ў Варшаве) — польскі праўнік і палітык.
Яраслаў Качынскі лац. Jarosłaŭ Kačynski | |
Прэм’ер-міністар Польшчы | |
---|---|
14 ліпеня 2006 — 16 лістапада 2007 | |
Прэзыдэнт: | Лех Качынскі |
Папярэднік: | Казімер Марцінкевіч |
Наступнік: | Дональд Туск |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
18 чэрвеня 1949 (75 гадоў) Варшава |
Партыя: | Права і справядлівасьць |
Бацька: | Раймунд Качынскі |
Маці: | Ядвіга Ясевіч |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Сын Раймунда й Ядвігі зь Ясевічаў. Меў брата блізьнюка Леха. У 1962 годзе разам з братам гралі ролю Яцка (Лех Качынскі) і Плацка (Яраслаў Качынскі) у экранізацыі аповесьці Карнэля Макушынскага «Аб двух, якія скралі месяц» рэжысэра Яна Баторыя[1].
У дзяцінстве Лех Качынскі наведваў XLI агульнаадукацыйны ліцэй імя Яўхіма Лялевеля ў Варшаве, у 1967 годзе скончыў XXXIII агульнаадукацыйны ліцэй у Варшаве. У 1971 годзе скончыў факультэт права й адміністрацыі Варшаўскага ўнівэрсытэту. У 1971 годзе быў прыняты на аплікацыю пракурорскаю, але яе не пачаў[2]. У 1976 годзе абараняў доктарскую дысэртацыю на Варшаўскім унівэрсытэце[3].
У 1971—1981 гадох быў працаўнікам навуковым, у гадох — 1982—1983 — бібліятэкарам на ўнівэрсытэце. У 1989–1990 гадох быў рэдактарам газэты «Салідарнасьць». У 1990 годзе быў адным з заснавальнікаў «Фонду прэсавага Салідарнасьць». У 1994—1997 гадох быў кіраўнікам аддзелу выдавецтва ў ОАО.
Удзельнічаў у студэнцкіх маніфэстацыях у 1968 годзе[4]. З 1976 году супрацоўнічаў з Камітэтам аховы працоўных. З 1979 году пісаў у нелегальным пісьме[4]. З 1980 годзе быў сябрам прафсаюзу «Салідарнасьць», быў кіраўнікам сэкцыі праўнікаў у рэгіёне мазавецкім[4]. За часам ваеннага палажэньня ня быў інтэрнаваны. Супрацоўнічаў з Камітэтам Хэльсынскім, Часавым каардынацыйным камітэтам «Салідарнасьці» (нелегальнымі ўладамі «Салідарнасьці»), з 1986 году кіраваў бюро сацыяльна-палітычным ЧКК Салідарнасьці, з 1987 году быў сэкрэтэрам Краёвай выканаўчай камісіі Салідарнасьці. За часам забастовак у суднавэрфі ў 1988 годзе быў дарадчыкам працоўных[4]. Быў удзельнікам круглага сталу і кааліцыйных дагавораў, якія дазволілі стварыць першы некамуністычны ўрад у камуністычным блёку.
У 1990—1991 гадох быў міністрам стану і кіраўніка канцылярыі (адміністрацыі) прэзыдэнта Леха Валэнсы. У 1990 году быў адным з заснавальнікаў і да 1998 году — кіраўніком партыі Пагадненьне цэнтру. У 2001 годзе Яраслаў Качынскі быў адным са стваральнікаў польскай партыі Права і справядлівасьць. З 2003 году зьяўляецца яе другім кіраўніком (пасьля брата).
Быў абраны сэнатарам у першых дэмакратычных і свабодных выбарах да Сэнату (кадэнцыя 1989—1991). Пасьля быў дэпутатам Сойму І, ІІІ, IV, V і VI скліканьняў (1991—1993, 1997—2001, 2001—2005, 2005—2007, з 2007). У выбарах 2005 году яго партыя атрымала большасьць і стварыла ўрад. 14 ліпеня 2006 году, пасьля адстаўкі Казімера Марцінкевіча, сам стаў прэм’ер-міністрам (да восені 2007 году).
Пасьля сьмерці брата ў смаленскай катастрофе балятаваўся на датэрміновых прэзыдэнцкіх выбарах. У другім туры сустракаўся з Браніславам Камароўскім, атрымаў 7 919 134 галасоў (46,99%) і ня быў абраны[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.