Пірэнэі
горная сыстэма ў Эўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пірэнэ́і (гішп. Pirineos, франц. Pyrénées, кат. Pirineus, бас. Pirinioak, акс. Pirenèus) — горная сыстэма ў Францыі, Гішпаніі і Андоры. Пірэнэі аддзяляюць Пірэнэйскі паўвостраў ад астатняй часткі кантынэнтальнай Эўропы і працягваюцца на 491 км паміж Біскайскай затокай (мыс Іге́р) і Міжземным морам (мыс Крэўс).
Пірэнэі | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
пік Анэта — 3404 м | |
Вышыня | 3404 м н. у. м. |
Памеры | |
Даўжыня | да 491 км |
Плошча |
|
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | Нувэль-Акітэн, Аксытанія, Краіна Баскаў, Арагон, Навара і Каталёнія |
Краіны | Гішпанія, Францыя, Андора |
Геалёгія | |
Узрост | 40 млн гадоў |
Пірэнэі | |
Вышыня гор у сыстэме дасягае 3404 мэтраў (пік Анэта)[1]. На захадзе ляжаць вапнякі і карст; у цэнтры — галоўным чынам крысталічныя пароды, альпійскія формы рэльефу, ледавікі (плошча каля 40 тыс. км²); на ўсходзе сьцягі зьніжаюцца, дзе чаргуюцца зь міжгорнымі западзінамі. У ніжніх частках схілаў — зарасьнікі міжземнаморскіх хмызьнякоў, на вышыні да 1800—2100 м пераважаюць лясы, вышэй — хмызьняк і лугі. У сыстэме залягаюць баксыты і жалезная руда. Пірэнэі зьяўляюцца істотным кліматаразьдзелам у рэгіёне: на поўнач — тэрыторыя мернага клімату, на поўдзень — субтрапічнага.
Пірэнэі зьяўляюцца натуральнай граніцай паміж Гішпаніяй і Францыяй. Паміж імі знаходзіцца Андора.