запраўка з соі From Wikipedia, the free encyclopedia
Соевая падліва[3] — падліва з соевых бабоў, фэрмэнтаваных пад уплывам грыбкоў роду аспэргіл.
Соевая падліва | |
Міска з соевай падлівай (2016 год) | |
Іншыя назвы | соевая падліўка[1][2], соевы соўс |
---|---|
Тып | падліва |
Нацыянальная страва | азіяцкая |
Паходжаньне | Кітай |
Рэгіён | Усходняя Азія |
Дата зьяўленьня | 2-е ст. да н.Хр. |
Час прыгатаваньня | 3 дні |
Асноўны складнік | соевыя бабы |
Распаўсюджаныя складнікі | вада, марская соль, закваска |
Найчасьцей выкарыстоўваюць рысавы аспэргіл. Для павольнага фэрмэнтаваньня выкарыстоўваюць 5 складнікаў: соевыя бабы і ваду, марскую соль і закваску, а таксама пшаніцу[4].
Соевыя бабы прамываюць. Параварачны кацёл напаўняюць вадой. Соевыя бабы загружаюць у кацёл, які накрываюць. Затым соевыя бабы вараць 4 гадзіны. Тым часам, смажаць пшаніцу, якую пасьля здрабняюць. Гатовыя соевыя бабы дастаюць з катла і раскладваюць на падносы. Пасьля астуджэньня да +33 °C соевыя бабы зьмешваюць са смажанай пшаніцай і закваскай. Атрыманую сумесь перамяшчаюць у цёплае памяшканьне. Тым часам, марскую соль зьмешваюць з вадой у бочцы. Затым у бочку дадаюць сумесь соевых бабоў, пшаніцы і закваскі. Бочку закрываюць на год для фэрмэнтаваньня. Затым прэсам з соевай сумесі выціскаюць соевую падліву, якая зьмяшчае багата солі[4].
У сучаснай прамысловай вытворчасьці соевы бялок гідралізуюць кісьляй цягам 3-х дзён.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.