From Wikipedia, the free encyclopedia
Спарта́к Пятро́віч Мірано́віч (нарадзіўся 20 чэрвеня 1938, Магнітагорск, РСФСР) — гандбольны трэнэр, заслужаны трэнэр СССР (1977) і Беларускай ССР (1967).
Спартак Мірановіч | |
Род дзейнасьці | гадбольны трэнэр |
---|---|
Дата нараджэньня | 20 чэрвеня 1938 (86 гадоў) |
Месца нараджэньня | Магнітагорск, РСФСР, СССР |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | трэнэр |
Узнагароды |
Спартак Мірановіч скончыў Гомельскі пэдагагічны інстытут (1963), як гулец выступаў за «Буравесьнік» (Менск). Майстар спорту СССР (1964). З 1966 году на трэнэрскай працы. З 1969 году — трэнэр Рэспубліканскай школы вышэйшага спартовага майстэрства, з 1970 году — трэнэр зборнай каманды юніёраў СССР — пераможца чэмпіянату сьвету сярод юніёраў (1977, 1979, 1983, 1985). З 1976 да 2016 быў нязьменным галоўным трэнэрам мужчынскай гандбольнай каманды СКА (Менск). За гэты час неаднаразова прыводзіў каманду да перамогаў у нацыянальных і міжнародных спаборніцтвах. У 1986—1992 гадах Спартак Мірановіч працаваў трэнэрам у зборнай камандзе СССР па гандболе, зь якой дамогся найвышэйшых дасягненьняў для гэтай каманды — перамог на XXIV Алімпійскіх гульнях у Сэуле і XXV Алімпійскіх гульнях у Барсэлёне. На Алімпійскіх гульнях у Барсэлёне зьяўляўся галоўным трэнэрам зборнай. З 1992 па чэрвень 2008 году працаваў галоўным трэнэрам зборнай Беларусі. З 1991 па 1997 год — чалец Выканаўчага камітэту Нацыянальнага алімпійскага камітэту Рэспублікі Беларусь.
Зборная СССР:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.