Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Remove ads

Го́мельскі дзяржа́ўны ўнівэрсытэ́т імя́ Франці́шка Скары́ны (ГомДУ, ГДУ імя Ф. Скарыны) — клясычны ўнівэрсытэт, другі ў Беларусі па часе стварэньня. Разьмешчаны ў горадзе Гомелі.

Хуткія факты Заснаваны, Тып ...
Remove ads

Структура

Thumb
Будынак Гомельскага дзяржаўнага унівэрсытэту

Дзейнічаюць 13 факультэтаў, 47 катэдраў, асьпірантура, дактарантура, Франка-беларускі інстытут кіраваньня, Інстытут павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Факультэты:

  1. Матэматычны факультэт
  2. Фізычны факультэт
  3. Біялягічны факультэт
  4. Філялягічны факультэт
  5. Факультэт замежных моваў
  6. Факультэт фізычнай культуры
  7. Гістарычны факультэт
  8. Юрыдычны факультэт
  9. Геоляга-геаграфічны факультэт
  10. Эканамічны факультэт
  11. Завочны факультэт
  12. Факультэт псыхалёгіі і пэдагогікі
  13. Факультэт давнушнай падрыхтоўкі і навучаньня замежных грамадзян
Remove ads

Гісторыя

У 1929 годзе пастановай ЦВК БССР было прынятае рашэньне аб адкрыцьці ў Гомелі аграпэдагагічнага інстытуту. Да 1933 году інстытут вёў падрыхтоўку настаўнікаў з 2-гадавым тэрмінам навучаньня. У 1933 годзе пераўтвораны ў пэдагагічны інстытут з 3-гадавым тэрмінам навучаньня, у 1934 — з 4-гадовым. У 1939 годзе педінстытута прысвоена імя В. П. Чкалава.

У 1969 годзе інстытут пераўтвораны ў Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт. У 1988 годзе ўнівэрсытэту прысвоена імя беларускага першадрукара Францішка Скарыны.

У 1995 годзе на аснове дагавораў аб супрацоўніцтве паміж ГДУ ім. Ф. Скарыны і Аверньскім унівэрсытэтам Клермон-1 (горад Клермон-Фэран, Францыя) быў створаны Франка-беларускі інстытут кіраваньня.

Асноўныя вучэбныя памяшканьні разьмешчаныя ў пяці карпусах, тры зь якіх разьмешчаны на вул. Савецкая, адзін на вул. Песіна і адзін на вул. Кірава. Асобнымі карпусамі зьяўляюцца спарткомплекс (6 корпус), студэнцкая сталовая і прафілякторый (у будынку якога знаходзіцца таксама пункт мэдычнай дапамогі).

Remove ads

Вядомыя выпускнікі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads