Сындром Мартына Ідэна
стан чалавека, які ўзьнікае ў выніку дасягненьня мары / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сындро́м Ма́ртына І́дэна ці сындро́м дасягне́ньня мэ́ты — паталягічны стан чалавека, які ўзьнікае й разьвіваецца ў выніку дасягненьня запаветнае мары. Сваю назву атрымаў у гонар аднайменнага рамана Джэка Лёндана, дзе галоўны герой, прайшоўшы доўгі й цяжкі шлях да сваёй мары, упадае ў дэпрэсію й канчае жыцьцё самагубствам.
Сындром выяўляецца ў выніку завышаных чаканьняў, а таксама зьнясіленьня нэрвовае сыстэмы, што й прыводзіць да сьмерці[1].