пісьменьнік, журналіст, грамадзкі дзяяч ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Джэк Лёндан (па-ангельску: Jack London, пры нараджэньні Джон Гры́фіт Чэ́йні, па-ангельску: John Griffith Chaney; 12 сьнежня 1876, Сан-Францыска, Каліфорнія — 22 лістапада 1916, Глен-Ален, Каліфорнія) — амэрыканскі пісьменьнік, найбольш вядомы як аўтар прагодніцкіх і анімалістычных апавяданьняў і раманаў.
Джэк Лёндан | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 12 студзеня 1876[1][2][3][…] |
Памёр | 22 лістапада 1916[1][2][3][…] (40 гадоў) |
Пахаваны | |
Бацькі | Ўільям Генры Чэйні[d] Flora London[d][5] |
Сужэнец | Чарміян Лёндан[d] і Bessie Maddern London[d] |
Дзеці | Джоан Лёндан[d] і Becky London[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, журналіст, навэліст, ваенны карэспандэнт, эсэіст, аўтабіёграф, сцэнарыст, пісьменьнік навуковай фантастыкі, дзіцячы пісьменьнік, пісьменьнік-падарожнік, празаік, паэт, аўтар дзёньніку, матрос |
Гады творчасьці | 1895 — 1916 |
Жанр | натуралізм[d] і прыгодніцкі раман[d] |
Мова | ангельская мова[6][7] |
Подпіс | |
Ён аўтар кнігі «Кліч лесу» і іншых вядомых раманаў і аповесьцяў («Белы ікол», «Жалезная пята»), некаторыя зь якіх («Мартын Ідэн», «Джон ячменнае зерне») маюць некаторую аўтабіяграфічнасьць, а таксама больш за дзьвесьце апавяданьняў.
Матэрыялы для сваёй літаратурнай дзейнасьці аўтар браў з мастацкаю (Р. Л. Стывенсан, Р. Кіплінг) і немастацкаю літаратуры (напрыклад, на яго паўплывалі Чарлз Дарвін, Карл Маркс і Фрыдрых Ніцшэ), а таксама з свайго досьведу галотнага жыцьця.
Джёк Лёндан нарадзіўся 12 студзеня 1876 году ў Сан-Францыска. Ягоны бацька Ўільям Чэйні, юрыст і астролаг, выгнаў ягоную маці Флору Велман за некалькі месяцаў да родаў і адмовіўся сустракацца зь дзіцем. Пасьля спробы скончыць жыцьцё самагубствам, яна сустракае Джэка Лёндана, вэтэрана Грамадзянскай вайны ў ЗША, удаўца й бацькі дзьвюх дачок, за якога маці аўтара выходзіць замуж праз некалькі месяцаў пасьля нараджэньня Джэка.
Сям’я сялілася ў розных месцах затокі Сан-Францыска, і Джэк Лёндан вырас у сьціплым становішчы. Ён імкнуўся стаць незалежным і ў 1891 г., калі яму было 15 гадоў, лавіў вустрыц на былой у карыстаньні шхуне за пазычаныя грошы, а ў 1892 г. далучыўся да рыбалоўнага патруля затокі.
У 1893 годзе паляваў на цюленяў. У 1897—1898 гг. шукаў золата падчас залатой ліхаманкі ў Кландайку. У перапынках паміж прыгодамі Джэк Лёндан пачынаў пісаць і апавядаць пра паўсядзённае жыцьцё амэрыканцаў свайго часу. У 1907—1909 гг. падарожнічаў па Ціхаму акіяну на самавырабленым плыце Снарк (па яму напісаў «Круіз на Снаку»).
Будучы заўзятым палітычным актывістам, ён браў удзеў у Маршы беспрацоўных па Вашынгтону ў 1894 годзе й праславіўся як перакананы сацыяліст. З 1901 па 1914 ці 1916 быў сябрай Камуністычнай партыі Амэрыкі.
Джэк Лёндан памёр 22 лістапада 1916 году на сваім ранча ў Глен-Алене ў ЗША.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.