Сьпіс малых базылік Славаччыны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьпіс малых базылік Славаччыны ўяўляе сабой сьпіс каталіцкіх касьцёлаў Славаччыны, якім Ватыкан прысвоіў тытул малой базылікі. Гэты ганаровы тытул прысвойваецца рымскім папам у адзначэньне старажытнасьці храма, ягонай гістарычнай важнасьці або значнасьці як паломніцкага цэнтру.
Па стане на пачатак 2013 року дванаццаць славацкіх храмаў мелі тытул малой базылікі.
Больш інфармацыі №, Месца ...
№ | Месца | Назва базылікі | Час заснаваньня | Дата прысваеньня тытула | Фота | Дыяцэзія/Япархія |
---|---|---|---|---|---|---|
1 | Шашцін-Стражы, Трнаўскі край | Базыліка Сямібалеснай Панны Марыі (па-славацку: Bazilika Sedembolestnej Panny Márie) | 1733 | 23 лістапада 1964 | Браціслаўская япархія | |
2 | Левача, Прэшаўскі край | Базыліка Наведваньня Панны Марыі (па-славацку: Bazilika Navštívenia Panny Márie) | 1247 | 26 студзеня 1984 | Сьпіская дыяцэзія | |
3 | Лютына, Сабінаў, Прэшаўскі край | Базыліка Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (па-славацку: Bazilika Zosnutia presvätej Bohorodičky) | 1893 | 22 чэрвеня 1988 | Прэшаўская архіяпархія | |
4 | Старэ-Горы, Банска-Быстрыца, Банскабыстрыцкі край | Базыліка Наведваньня Панны Марыі (па-славацку: Bazilika Navštívenia Panny Márie) | 1448 | 1 жніўня 1990 | Банска-Быстрыцкая дыяцэзія | |
5 | Кежмарак, Прэшаўскі край | Базыліка Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (па-славацку: Bazilika Povýšenia svätého Kríža) | 1444 | 29 жніўня 1998 | Сьпіская дыяцэзія | |
6 | Нітра, Нітранскі край | Базыліка сьвятога Эмерама (па-славацку: Bazilika svätého Emeráma) | 1333 | 21 кастрычніка 1998 | Нітранская дыяцэзія | |
7 | Бардзеёў, Прэшаўскі край | Базыліка сьвятога Эгідыя (па-славацку: Bazilika svätého Egídia) | XIV стагодзьдзе | 23 лістапада 2000 | Кошыцкая архідыяцэзія | |
8 | Раецка Лесна, Жыліна, Жылінскі край | Базыліка Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі (па-славацку: Bazilika Narodenia Preblahoslavenej Panny Márie) | 1864 | 11 сакавіка 2002 | Жылінская дыяцэзія | |
9 | Вранаў-над-Топляў, Прэшаўскі край | Базыліка Найсьвяцейшай Панны Марыі (па-славацку: Bazilika Narodenia Panny Márie) | 1672 | 19 чэрвеня 2008 | Кошыцкая архідыяцэзія | |
10 | Трнава, Трнаўскі край | Базыліка сьвятога Мікулаша (па-славацку: Bazilika svätého Mikuláša) | XI стагодзьдзе | 24 кастрычніка 2008 | Трнаўская архідыяцэзія | |
11 | Марыянка, Малацкі, Браціслаўскі край | Базыліка Нараджэньня Панны Марыі (па-славацку: Bazilika Narodenia Panny Márie) | 1377 | 31 ліпеня 2011 | Браціслаўская архідыяцэзія | |
12 | Міхалаўцы, Кошыцкі край | Базыліка Сашэсьця Сьвятога Духа (па-славацку: Bazilika Zostúpenia Svätého Ducha) | 1934 | 27 траўня 2012 | Кошыцкая япархія |
Закрыць