Ні́тра (па-славацку: Nitra, па-нямецку: Neutra) — горад на захадзе Славаччыны й адміністрацыйны цэнтар Нітранскага края, месьціца на рацэ Нітра. Насельніцтва гораду складае амаль 85 тысячаў чалавек.

Хуткія факты
Нітра
славац. Nitra
Thumb
Thumb Thumb
Герб Нітры Сьцяг Нітры
Дата заснаваньня: 826
Краіна: Славаччына
Край: Нітранскі
Прэзыдэнт места: Марка Гатас[d]
Плошча:
  • 102,2 км²
Вышыня: 167 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 037
Паштовы індэкс: 949 XX, 950 50
Нумарны знак: NR
Геаграфічныя каардынаты: 48°18′53″ пн. ш. 18°5′15″ у. д.
Нітра на мапе Славаччыны
Thumb
Нітра
Нітра
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://nitra.sk/
Закрыць

Гісторыя

Напрыканцы V стагодзьдзя на тэрыторыі Нітры ўпершыню зьяўляюцца славяне. У VII стагодзьдзі тэрыторыя была часткай імпэрыі Сама, потым было створана Нітранскае княства, якое пазьней сталася часткай Вялікай Маравіі. Менавіта Нітра лічыцца калыскай славацкага хрысьціянства, бо як лічыцца ў 829—833 гадох паганец Прыбіна заклікаў сюды зальцбурскага архіэпіскапа, каб той асьвяціў царкву. Тутака й спыняліся Кірыл і Мяфодзій. Пасьля паразы Вялікай Маравіі Нітра адыйшла да Вугорскага каралеўства, дзе стала цэнтрам жупы.

У 1248 годзе Нітра стала свабодным каралеўскім горадам, яна належала да ліку самых заможных гарадоў Вугоршчыны. У XIX стагодзьдзі тут жыло больш за 10 тысячаў жыхароў. У складзе Чэхаславаччыны Нітра зноўку сталася цэнтрам жупы. На сёньня Нітра важны прамысловы цэнтар заходняй Славаччыны.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.