Сьпіс мэтрапалітэнаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьпіс мэтрапалітэнаў уключае сыстэмы клясычнага мэтро, лёгкага мэтро і мэтратрамаў. Па стане на пачатак 2016 году, 153 гарады ў 55 краінах маюць блізка 160 мэтрапалітэнаў. Самы першы пабудаваны зь іх — Лёнданскі мэтрапалітэн. Найбольш працяглы паводле даўжыні — Шанхайскі мэтрапалітэн, найбольш загружаны — Пэкінскі мэтрапалітэн. Найбольшую колькасьць станцыяў налічвае Нью-Ёрскі мэтрапалітэн.