Сэнт-Эт’ен (футбольны клюб)
францускі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сэнт-Эт’ен (па-француску: AS Saint-Étienne) — францускі футбольны клюб з гораду Сэнт-Эт’ену. Клюб быў заснаваны ў 1919 годзе. Прадстаўнік Лігі 1, найвышэйшага дывізіёну францускага футболу. «Сэнт-Эт’ен» праводзіць хатнія матчы на стадыёне імя Жафруа Гішар, які разьмешчаны ў межах гораду.
Сэнт-Эт’ен | ||||||
Поўная назва | Association Sportive Saint-Étienne Loire | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1901 | |||||
Горад | Сэнт-Эт’ен, Францыя | |||||
Стадыён |
Жафруа Гішар Умяшчальнасьць: 42 000 | |||||
Прэзыдэнт | Thomas Schmider[d][1], Бэрнар Каіязо[d][2] і Ралян Рамэе[d][3] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Ліга 2 | |||||
· 2022—2023 | 8 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
«Сэнт-Эт’ен» зьяўляецца, бадай, самым пасьпяховым клюбам у гісторыі францускага футболу, маючы на сваім рахунку 10 чэмпіёнскіх тытулаў і перамогаў розгрышу Кубка Францыі, што зьяўляецца рэкордным паказчыкам сярод усіх францускіх клюбаў. Галоўным супернікам клюбу зьяўляецца «Алімпік», які базуецца ў суседнім горадзе Ліён. Дэрбі паміж абодвума клюбамі мае назоў Дэрбі дзю Рон. У 2009 годзе клюб дапоўніў сваю структуру жаночым футбольным клюбам.
У клюбе бліскалі такія зоркі міжнароднага футболу, як Эмэ Жаке, Жак Сантыні, Ляран Блян і Мішэль Плятыні, амаль кожны зь якіх прыцягваўся да францускай нацыянальнай зборнай у якасьці гульца ці трэнэра.