Тырана
Сталіца Альбаніі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Тыра́на (па-альбанску: Tiranë ці Tirana) — сталіца і найбуйнейшы горадам Альбаніі, а таксама сэрца культурнай, эканамічнай і дзяржаўнай дзейнасьці гэтай краіны. Ён разьмешчаны ў цэнтры краіны і акружаны пагоркамі з усходу, дзе таксама месьціцца гара Дайці. Горад разьмешчаны прыкладна за 700 км на поўнач ад Атэнаў, 290 км на захад ад Скоп’е, за 250 км на паўднёвы ўсход ад Прышціны і за 160 км на поўдзень ад Падгорыцы.
Тырана | |||||
альб. Tirana | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1614 | ||||
Краіна: | Альбанія | ||||
Кіраўнік: | Эрыён Вэліяй[d] | ||||
Плошча: | 41,8 км² | ||||
Насельніцтва (2016) | |||||
колькасьць: | 811 649 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 19 417,44 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 4 | ||||
Паштовы індэкс: | 1001–1028 | ||||
Нумарны знак: | TR | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 41°19′44″ пн. ш. 19°49′4″ у. д. | ||||
Тырана | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.tirana.al |
Тырана мае багатую гісторыю, якая сыходзіць ад часоў палеаліту і да сёньняшняга дня. Як сьцьвярджаюць розныя архэолягі, Тырана і ейныя навакольлі маюць старажытныя ілірыйскыя тапонімы, бо яны зьяўляюцца аднымі з самых раньніх рэгіёнаў у Альбаніі, якія былі заселеныя. Адзін са старажытных помнікаў, Тыранская мазаіка, як мяркуецца, быў часткай старажытнарымскага дома III стагодзьдзя. Пазьней, у V і VI стагодзьдзях, старажытная хрысьціянская базыліка была пабудавана каля гэтага месца. Тырана, як горад, была заснавана ў 1614 годзе. У сутнасьці да пачатку XX стагодзьдзя горад ня быў якім-небудзь значыным палітычным цэнтрам. Але ў 1920 годзе Люшанскі кангрэс абвесьціў Тырану сталіцай Альбаніі, якая набыла незалежнасьць у 1912 годзе.
Горад зьяўляецца адным з найбуйнейшых местаў на Балканскім паўвостраве, маючы насельніцтва ў 800 тысячаў чалавек, і найбуйнейшым альбанамоўным горадам у сьвеце[1]. Тырана таксама зьяўляецца самай вялікай аглямэрацыяй у краіне. Амаль усе найбуйнейшыя кампаніі, сродкі масавай інфармацыі і навуковыя ўстановы краіны маюць свае штаб-кватэры ў горадзе. Тырана ўваходзіць у сьпіс дзесяці самых сонечных гарадоў у Эўропе, у агульнай складанасьці атрымліваючы каля 2544 сонечных гадзін у год[2].