Атэны
сталіца Грэцыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Атэ́ны (па-грэцку: Αθήνα) — сталіца і найбуйнейшы горад Грэцыі. Месьціцца ў Цэнтральнай Грэцыі й ёсьць эканамічным, культурным і адміністрацыйным цэнтрам краіны. У раёне Атэнаў пражывае да 3,7 мільёнаў чалавек, што складае 1/3 ад агульнай колькасьці насельніцтва Грэцыі. Такім чынам на 1 км² прыпадае 8160 чалавек. Вышыня цэнтру гораду над узроўнем мора складае 20 мэтраў, у той час як рэльеф тэрыторыі гораду вельмі разнастайны, з раўнінамі і гарамі. Тэрыторыя Атэнскай аглямэрацыі — 412 км². Гэтая тэрыторыя аточаная гарамі: Эгалео (па-грэцку: Αιγάλεω), Парніта (Πάρνηθα), Пэндэлі (Πεντέλη) і Іміто (Υμηττό). Места ёсьць адным з найстаражытнейшым местам сьвету, то бок ягоная гісторыя налічвае 3400 гадоў.
Атэны | |||||
грэц. Αθήνα | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | каля VII тысячагодзьдзе да н. э. | ||||
Краіна: | Грэцыя | ||||
Правінцыя: | Атыка | ||||
Кіраўнік: | Костас Бакаяніс[d] | ||||
Плошча: | 38,964 км² | ||||
Вышыня: | 70—338 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 21 | ||||
Паштовыя індэксы: | 10x xx, 11x xx, 120 xx | ||||
Нумарны знак: | BK, BM, BN, BP, HY, IA, IB, IE, IK, IM, IO, IP, IT, IX, IY, IZ, OA, TT, XE, XH, XP, XT, XX, XY, XZ, YA, YB, YE, YH, YZ, ZH, ZK, ZM, ZZ | ||||
Нумарныя знакі: | Yxx, Zxx, Ixx | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 37°59′3″ пн. ш. 23°43′41″ у. д. | ||||
Атэны | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.cityofathens.gr/ |
Старажытныя Атэны, як горад-дзяржава, былі вельмі магутнымі ў клясычны пэрыяд Антычнасьці. Горад быў цэнтрам мастацтва, адукацыі і філязофіі. У Атэнах зьявіліся плятонаўская акадэмія і ліцэй Арыстотэля[2]. Атэны часта ўзгадваюць як калыску заходняй цывілізацыі і месца зьяўленьня дэмакратыі[3][4], у асноўным дзякуючы культурным і палітычным дасягненьняў места цягам V і IV стагодзьдзяў да н. э.[5]. Сёньня Атэны ёсьць касмапалітычным мэгаполісам, а сучасны горад займае цэнтральнае месца ў эканамічным, фінансавым, прамысловым, палітычным і культурным жыцьці Грэцыі.
Спадчына клясычнае эпохі па-ранейшаму выяўляецца ў горадзе ў старажытных помніках і твора’ мастацтва, самым вядомым зь якіх ёсьць Партэнон, які лічыцца галоўнай славутасьцю гораду эпохі раньняй Заходняй цывілізацыі. У горадзе таксама захоўваюцца старажытнарымскія і бізантыйскія помнікі, а таксама меншы лік асманскіх помнікаў.