![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1f/%25D0%25A3%25D0%25BB%25D0%25B0%25D0%25B4%25D0%25B7%25D1%2596%25D1%2581%25D0%25BB%25D0%25B0%25D1%259E_%25D0%2593%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25B1%25D0%25B0%25D1%2586%25D0%25BA%25D1%2596.jpg/640px-%25D0%25A3%25D0%25BB%25D0%25B0%25D0%25B4%25D0%25B7%25D1%2596%25D1%2581%25D0%25BB%25D0%25B0%25D1%259E_%25D0%2593%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25B1%25D0%25B0%25D1%2586%25D0%25BA%25D1%2596.jpg&w=640&q=50)
Уладзіслаў Гарбацкі
беларускі навуковец, літаратар, перакладчык / From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзісла́ў Гарба́цкі (трансьліт. Uładzisłaŭ Harbacki; сапр. Уладзіслаў Іваноў, трансьліт. Uładzisłaŭ Ivanoŭ; 1978, Віцебск) — беларускі сацыялінгвіст, палітоляг, пісьменьнік, перакладнік, адзін з рэдактараў выдавецтва "Скарына". Адзін зь першых у Беларусі дасьледнікаў і публіцыстаў на тэмы, зьвязаныя з жыцьцём і гісторыяй ЛГБТК-супольнасьці. Адмысловец у галіне гендэрных і ЛГБТК+ дасьледваньняў, гендэрнай сацыялінгвістыкі, палітычнага фэмінізму і гісторыі культуры стараверства Беларусі.
Quick Facts Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Уладзіслаў Гарбацкі | |
Уладзіслаў Іваноў | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 1978 |
---|---|
Месца нараджэньня | Віцебск, Беларусь |
Месца вучобы | Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт, Страсбурскі Інстытут палітычных навук, Рэймскі ўнівэрсытэт, Варшаўскі ўнівэрсытэт |
Навуковая сфэра | Сацыялінгвістыка, культура старавераў Беларусі, ЛГБТК+ дасьледаваньні |
Месца працы | Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт |
Навуковая ступень | PhD у сацыялінгвістыцы, мовазнаўстве |
Навуковы кіраўнік | Ніна Баршчэўская |
Сайт | harbacki.eu |
Close
Выдаў зборнік апавяданьняў «Песьні тралейбусных рагуляў» (2016), шэраг дасьледаваньняў па фэмінізацыі беларускай мовы і кнігу твораў Палуты Бадуновай (2018).