Віцебск
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ві́цебск — места ў Беларусі, на рацэ Дзьвіне пры ўтоку ў яе Віцьбы і Лучосы. Адміністрацыйны цэнтар Віцебскага гарсавету, раёну і вобласьці. Плошча 96,73 км². Насельніцтва на 2020 год — 364 800 чалавек[3]. Знаходзіцца за 300 км ад Менску, непадалёк ад граніцы з Расеяй. Вузел чыгунак на Маскву, Санкт-Пецярбург, Воршу, Полацак і аўтамабільных дарог. Аэрапорт (пункт пропуску празь дзяржаўную граніцу), рачны порт.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Віцебск (неадназначнасьць).
Віцебск лац. Viciebsk | |||||
Віды Віцебску | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 974, 1021 | ||||
Магдэбурскае права: | 17 сакавіка 1597 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Віцебская | ||||
Гарадзкі савет: | Віцебскі | ||||
Старшыня гарвыканкаму: | Мікалай Валер’евіч Арлоў[d][1] | ||||
Плошча: | 96,73 км² [2] | ||||
Насельніцтва (2020) | |||||
колькасьць: | 364 800 чал.[3] | ||||
шчыльнасьць: | 3771,32 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 21 2 | ||||
Паштовы індэкс: | 210xxx | ||||
СААТА: | 2401000000 | ||||
Нумарны знак: | 2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°11′0″ пн. ш. 30°10′0″ у. д. | ||||
± Віцебск Віцебск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Афіцыйны сайт (рас.) |
Віцебск — даўняе магдэбурскае места, адно з найстарэйшых у Беларусі. Колішняя сталіца ўдзельнага княства, цэнтар гістарычнага рэгіёну і старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. У наш час прэтэндуе на неафіцыйны статус культурнай сталіцы краіны. Тут захаваліся меская ратуша, царква Зьвеставаньня Багародзіцы, царква Покрыва Багародзіцы на Маркаўшчыне, манастыр базылянаў, комплекс кляштару трынітарыяў з касьцёлам Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі, касьцёл Сьвятой Барбары і палац Кудзіновічаў, помнікі архітэктуры XII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся царква Сьвятых Барыса і Глеба на Пескаваціку, комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Сьвятога Міхала Арханёла і Фарны касьцёл, помнікі архітэктуры XVIII ст., зруйнаваныя расейскімі ўладамі, а таксама цэрквы саборная Прачыстай Багародзіцы (адноўлена ў 2010 годзе), Уваскрасеньня Хрыстова на Рынку (адноўлена ў 2008 годзе), Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа, Божага Яўленьня, Уваскрасеньня Хрыстова на Заручаўі, Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, Сьвятога Яна Хрысьціцеля, Сьвятога Спаса, Раства Хрыстова, Сьвятога Духа і Сьвятой Тройцы, комплекс езуіцкага калегіюма з касьцёлам Сьвятога Язэпа, кляштарныя комплексы бэрнардынаў з касьцёлам Сьвятога Антонія і піяраў з касьцёлам Маці Божай Шкаплернай, Вялікая сынагога, помнікі архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў, зьнішчаныя савецкімі ўладамі. Калі на пачатак XIX стагодзьдзя Віцебск упрыгожвала 12 унікальных твораў віленскага барока (другое месца пасьля Вільні), то па расейскім і савецкім панаваньні зь іх захаваўся толькі адзін у перабудаваным выглядзе.