Фрыдрых фон Візэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фрыдрых фон Візэр (па-нямецку: Friedrich von Wieser; 10 ліпеня 1851, Вена — 22 ліпеня 1926, Брунвінкель) — эканаміст, прадстаўнік аўстрыйскай школы ў палітычнай эканоміцы.
Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Фрыдрых фон Візэр | |
па-нямецку: Friedrich von Wieser | |
Дата нараджэньня | 10 ліпеня 1851(1851-07-10)[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | , Вена |
Дата сьмерці | 22 ліпеня 1926(1926-07-22)[4] (75 гадоў) |
Месца сьмерці | Брунвінкель |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Карлаў унівэрсытэт, Венскі ўнівэрсытэт |
Занятак | эканаміст, пэдагог, прафэсар унівэрсытэту, палітык |
Навуковая сфэра | Эканоміка |
Месца працы | |
Вядомы як | стваральнік тэорыі лімітаванай карыснасьці, тэорыю забавязваньня, тэорыі грошай |
Навуковы кіраўнік | Карл Мэнгэр |
Вучні | Фрыдрых Аўгуст фон Хаек |
Узнагароды | |
Закрыць
З 1903 прафэсар палітэканоміі ў Венскім унівэрсытэце. Сумесна з Карлам Мэнгэрам і Эйгэнам фон Бем-Бавэркам распрацоўваў тэорыю лімітаванай карыснасьці і ўвёў гэты тэрмін. Абвяргаў марксісцкую тэорыі працоўнай вартасьці і дадатковай вартасьці.
Стварыў тэорыю забавязваньня, згодна зь якой кожнаму з трох чыньнікаў вытворчасьці — працы, зямлі й капіталу — забавязваецца пэўная частка вартасьці створанага імі вырабу. Прапанаваў тэорыю грошай, вызначаючы іх вартасьць у залежнасьці ад суадносін грашовых і сапраўдных прыбыткаў.