Венскі ўнівэрсытэт (па-нямецку: Universität Wien, па-лацінску: Alma Mater Rudolphina Vindobonensis) — дзяржаўны ўнівэрсытэт, разьмешчаны ў Вене, Аўстрыя. Заснаваны ў 1365 годзе, Венскі ўнівэрсытэт зьяўляецца адным з найстарэйшых унівэрсытэтаў Эўропы. Ва ўнівэрсытэце вучыцца каля 63 000 вучняў, што робіць яго найбуйнейшым паводле колькасьці вучняў у нямецкамоўнай прасторы. Ва ўнівэрсытэце прадстаўлены на выбар навучэнцаў больш за 130 курсаў.

З 331 унівэрсытэтам-таварышам Венскі ўніверсітэт падтрымлівае праграму па абмене студэнтамі (ERASMUS/SOKRATES). Студэнты з 130 краінаў наведваюць больш за 10000 прапанаваных лекцыяў ва ўнівэрсытэце.

Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі

  • Эдуард Альбэрт, славуты чэскі хірург, публіцыст, папулярызатар чэскае паэзіі, перакладчык і паэт
  • Гэрман Бідэр, аўстрыйскі славіст
  • Грэтэ Мостні, чылійскі антраполяг
  • Элізэ Рыхтэр, аўстрыйскі філёляг
  • Готліб Габэрлянт, аўстра-нямецкі батанік і фізіёляг расьлінаў
  • Лёрэнц фон Штайн, аўстрыйскі правазнаўца

Гл. таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.