Фрысьлянд (Нідэрлянды)
правінцыя Нідэрляндаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Фры́сьлянд (па-нідэрляндзку: Provincie Friesland; па-фрыску Provinsje Fryslân) — правінцыя на поўначы Нідэрляндаў. Насельніцтва складае 647 407 чалавек (8-е месца сярод нідэрляндзкіх правінцыяў на 2017 год). Адміністрацыйным цэнтрам і найбуйнейшым местам зьяўляецца Леўвардэн (варыянт напісаньня — Левардэн).
Quick Facts Гімн, Агульныя зьвесткі ...
Фрысьлянд | |
Provinsje Fryslân/Provincie Friesland | |
Герб | Сьцяг |
Гімн | De âlde Friezen |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Нідэрлянды |
Статус | Правінцыя |
Адміністрацыйны цэнтар | Леўвардэн |
Дата ўтварэньня | 1814 |
Каралеўскі камісар | Арно Брок |
Афіцыйныя мовы | нідэрляндзкая і заходнефрыская мова |
Насельніцтва (2017) | 647 407 (8-е месца) |
Шчыльнасьць | 194 чал./км² (11-е месца) |
Канфэсійны склад | Пратэстанты (30 %) каталікі (6 %) мусульмане (2%) |
Плошча | Усяго 5748,74 км²; Суша 3341,70 км²; вада 2407,04 км² км² (1-е месца) |
Месцазнаходжаньне Фрысьлянду | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | NL-FY |
Код аўтам. нумароў | B |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Close
Да канца 1996 году правінцыя насіла ў якасьці афіцыйнае назвы нідэрляндзкую форму Friesland, аднак з наступнага году афіцыйны статус набыло фрыскае імя Fryslân. Відавочна, што ў астатніх правінцыях Нідэрляндаў аддаюць перавагу старому, нідэрляндзкамоўнаму варыянту — Friesland, таксама як такая форма найбольш распаўсюджаная ў ангельскамоўным сьвеце.