![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d9/Barbora_Zahlavova_Strycova_San_Diego.jpg/640px-Barbora_Zahlavova_Strycova_San_Diego.jpg&w=640&q=50)
Фізычная падрыхтаванасьць
стан здароўя і самаадчуваньня / From Wikipedia, the free encyclopedia
Фізы́чная падрыхтава́насьць — стан здароўя і самаадчуваньня ці, больш канкрэтна, здольнасьць выконваць спартовыя практыкаваньні або штодзённыя дзеяньні. Фізычная форма звычайна дасягаецца шляхам спалучэньня слушнага харчаваньня[1], умераных фізычных практыкаваньняў[2] і дастатковага адпачынку разам з плянам аднаўленьня. Да прамысловай рэвалюцыі такі тып падрыхтоўкі вызначаўся як здольнасьць выконваць штодзённыя дзеяньні без празьмернай стомленасьці і млявасьці. Аднак у сувязі з аўтаматызацыяй і зьмяненьнем ладу жыцьця фізычная падрыхтаванасьць на сёньня лічыцца паказчыкам здольнасьці арганізму эфэктыўна функцыянаваць у рэжымах працы і адпачынку, быць здаровым, супрацьстаяць гіпакінэтычным захворваньням, паляпшаць імунную сыстэму і дзейнічаць у надзвычайных сытуацыях[3].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d9/Barbora_Zahlavova_Strycova_San_Diego.jpg/640px-Barbora_Zahlavova_Strycova_San_Diego.jpg)