Іму́нная сыстэ́ма — падсыстэма, якая існуе ў хрыбетных жывёлаў і аб’ядноўвае органы й тканкі, якія абараняюць арганізм ад захворваньняў, ідэнтыфікуючы й зьнішчаючы пухлінавыя вузы й патагены. Для правільнага функцыянаваньня імунная сыстэма павінна выяўляць шырокі спэктар агентаў, ад вірусаў да паразытычных чарвякоў, і адрозьніваць іх ад уласных здаровых тканінаў арганізма. Распазнаньне ўзбуджальнікаў ускладняецца іхнай адаптацыяй і эвалюцыйным разьвіцьцём новых мэтадаў пасьпяховага інфікаваньня арганізма-гаспадара.

Thumb
Сканаваны малюнак электроннага мікраскопа аднаго з нэўтрафілаў (жоўты), які ахапіў бактэрыю сыбірскай язвы (аранжавы).

Патагены могуць хутка разьвівацца й адаптавацца, каб пазбегнуць выяўленьня й зьнішчэньня імуннай сыстэмай. У выніку, некаторыя ахоўныя мэханізмы, таксама эвалюцыянавалі, каб распазнаваць і нэўтралізаваць патагенныя мікраарганізмы. Нават простыя аднавузавыя арганізмы, як то бактэрыі, валодаюць рудымэнтарнай імуннай сыстэмай, у выглядзе фэрмэнтаў, якія абараняюць ад інфэкцыі бактэрыяфага. Іншыя асноўныя імунныя мэханізмы эвалюцыянавалі ў старажытных эўкарыётаў і да гэтага часу застаюцца ў іхных сучасных нашчадкаў, як то расьлінах і вусякоў. Гэтыя мэханізмы ўключаюць фагацытоз, антымікробныя пэптыды, дэфэнзіны й сыстэму камлемэнту. Сківіцаротыя хрыбетныя, у тым ліку чалавек, маюць яшчэ больш складаныя мэханізмы абароны[1], у тым ліку здольнасьць адаптавацца зь цягам часу да канкрэтных узбуджальнікаў. Адаптыўны імунітэт стварае імуналягічную памяць на канкрэтны ўзбуджальнік, што вядзе да павышэньнай здольнасьці арганізму да супрацьстаяньня пры настпнай сустрэчы з тым жа ўзбуджальнікам. Гэты працэс набытага імунітэту ляжыць у аснове вакцынацыі.

Парушэньні імуннай сыстэмы могуць прывесьці да аўтаімунных захворваньняў, запаленчых захворваньняў і раку[2][3]. Імунадэфіцыт адбываецца, калі імунная сыстэма менш актыўная, чым звычайна, у выніку паўтаральных і небясьпечных для жыцьця інфэкцыяў. У людзей імунадэфіцыт можа стацца альбо ў выніку генэтычных хваробаў, як то цяжкі камбінаваны імунадэфіцыт, або набытых захворваньняў, як то ВІЧ/СНІД ці выкарыстаньне імунасупрэсіўных прэпаратаў. У адрозьненьне ад аўтаімунных захворваньняў у выніку гіпэрактыўнасьці імунная сыстэма атакуе нармальныя тканіны, як калі б яны былі вонкавымі арганізмамі. Агульныя аўтаімунныя захворваньні ўключаюць аўтаімунны тырэяідыт, рэўматоідны артрыт, цукровы дыябет першага тыпу й сыстэмную чырвоную ваўчанку. Імуналёгія ахоплівае вывучэньне ўсіх аспэктаў дзейнасьці імуннай сыстэмы.

Лімфацыты

T-кілеры

Thumb
Цытатаксічная Т-вуза распазнае антыген, прадстаўлены комплексам ГКГС-I інфікаванай вузы.


T-хэлперы

Thumb
Актывацыя імуннага адказу.


B-лімфацыты і антыцелы

Thumb
Дыфэрэнцыяцыя B-вузы ў плязматычную вузу


Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.