Хуанхэ
рака ў Азіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Хуанхэ́, састар. Хуан-Хэ (па-кітайску: 黄河) — рака ў Кітаі. У перакладзе з кітайскай мовы яе назва — «Жоўтая рака», што зьвязана з багацьцем наносаў, якія надаюць жаўтаватае адценьне яе водам. Менавіта дзякуючы ім мора, у якое ўпадае рака, называецца Жоўтым. Басэйн Хуанхэ лічыцца месцам фармаваньня і станаўленьня кітайскага этнасу.
Хуанхэ | |
黄河 | |
Хуанхэ ў сярэнім цячэньні, горад Ланьчжоў | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | Тыбэцкае нагор'е |
Вышыня вытоку | 4500 м |
Вусьце | Жоўтае мора |
Краіны басэйну | Кітай |
Вобласьці | Цінхай[d], Правінцыя Сычуань[d], Ганьсу, Нінся-Хуэйскі аўтаномны раён[d], Унутраная Манголія, Шэньсі, Шаньсі, Хэнань і Шаньдун[d] |
Даўжыня | 5 464 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 2571 м³/с (вусьце) |
Плошча басэйну | 752 000 км² |
Месцазнаходжаньне | |
Хуанхэ бярэ пачатак ува ўсходняй частцы Тыбэцкага нагор’я на вышыні больш за 4000 м, працякае праз возера Орын-Нур і Джарын-Нур, адгор’і горных масіваў Куньлунь і Наньшань. Пры перасячэньні Ардосу і Лёсавага плято ў сваім сярэднім цячэньні ўтварае вялікую лукавіны, далей праз цясьніны Шансійскіх гор выходзіць на Вялікую Кітайскую раўніну, па якой цячэ каля 700 км да ўпадзеньня ў Бохайскі заліў Жоўтага мора, фармуючы ў раёне ўпадзеньня дэльту. Па розных дадзеных даўжыня ракі складае ад 4670 км да 5464 км, а плошча ейнага басэйна ад 745 тыс. км² да 771 тыс. км². Сярэдні расход вады ў рацэ складае прыблізна 2000 м³ у сэкунду. Рака валодае мусонным рэжымам пры летнім разводзьдзі з уздымам ўзроўню вады да 5 м на раўнінах і да 20 м у гарах.
Размываючы Лёсавае плято і Шансійскія горы Хуанхэ штогод выносіць 1,3 мільярдаў тон ўзважаных наносаў, займаючы па гэтым паказчыку першае месца сярод усіх рэк сьвету. Інтэнсіўны адклад наносаў у ніжнім цячэньні павышае рэчышча, якое разьмешчана на вышынях ад 3 да 10 м вышэй прылеглых раўнінаў. У мэтах абароны ад паводак Хуанхэ і ейныя прытокі агароджаныя маштабнай сыстэмай дамбаў, сумарная даўжыня якіх складае каля 5 тыс. км. Прарывы дамбаў прыводзілі да велізарных паводак і перасоўваньняў рэчышча. Гэта прыводзіла да гібелі вялікай колькасьці людзей і дало рацэ мянушку «Гора Кітаю». Максымальнае зафіксаванае перамяшчэньне рэчышча Хуанхэ склала каля 800 км.