Чукоцкая аўтаномная акруга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чукоцкая аўтаномная акру́га (па-расейску: Чукотский автономный округ, па-чукоцку: Чукоткакэн автономныкэн округ) — суб’ект Расейскае Фэдэрацыі, аўтаномная акруга. Месьціцца на паўночным усходзе Далёкага Ўсходу, уваходзіць у склад Далёкаўсходняй фэдэральнай акругі. Адміністрацыйны цэнтар — места Анадыр, разьмешчанае на паўднёвым усходзе аўтаномнай акругі.
Чукоцкая аўтаномная акруга | |
рас. Чукотский автономный округ чук. Чукоткакэн автономныкэн округ | |
Герб | Сьцяг |
Гімн | Anthem of Chukotka Autonomous Okrug[d] |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Расея |
Эканамічны раён | Далёкаўсходні |
Статус | Аўтаномная акруга |
Уваходзіць у | Далёкаўсходнюю фэдэральную акругу |
Адміністрацыйны цэнтар | Анадыр |
Улучае | 6 раёнаў, 1 меская акруга |
Найбольшы горад | Анадыр |
Іншыя буйныя гарады | Анадыр, Білібіна |
Дата ўтварэньня | 10 сьнежня 1930 (як Чукоцкая нацыянальная акруга) 1980 (як Чукоцкая аўтаномная акруга) |
Губэрнатар | Раман Копін |
Афіцыйныя мовы | расейская |
Насельніцтва (2013) | 50 780[1] (82-е месца) |
Шчыльнасьць | 0,07 чал./км² |
Нацыянальны склад | расейцы, чукчы, украінцы, эскімосы, эвены, чуванцы |
Плошча | 721 481 км² (7-е месца) |
Месцазнаходжаньне Чукоцкай аўтаномнай акругі | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +4 |
Код ISO 3166-2 | RU-CHU |
Код аўтам. нумароў | 87 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Мяжуе з трыма суб’ектамі Расейскае Фэдэрацыі — адным краем (Камчацкім, на поўдні), адной вобласьцю (Магаданскай, на паўднёвым захадзе) і адной рэспублікай (Якутыяй, на захадзе). На захадзе абмываецца Ціхім акіянам, на поўначы праходзіць узьбярэжжа Ледавітага акіяну; на ўсходзе праходзіць марская мяжа Расеі з ЗША.
У Чукоцкім аўтаномнай акрузе па дадзеных на 2017 год 20% работнікаў зарабляюць больш за 100 тысяч расійскіх рублёў у месяц. Чукотка займае другое месца ў рэйтынгу ўзроўню заробкаў па рэгіёнах Расіі.