Чукоцкая мова
мова чукоцка-камчацкае моўнае сям'і / From Wikipedia, the free encyclopedia
Чуко́цкая мо́ва (саманазва: ԓыгъоравэтԓьэн йиԓыйиԓ, вымаўл. [ɬǝɣˀorawetɬˀɛn jiɬǝjiɬ]) — мова чукоцка-карацкае галіны чукоцка-камчацкае моўнае сям'і, на якой размаўляе народ чукчы. Распаўсюджаная на крайнім усходзе Расеі, пераважна ў Чукоцкай аўтаномнай акрузе, а таксама на паўночным усходзе было Карацкай аўтаномнай акругі і ў Ніжне-Калымскім раёне Якутыі. Паводле перапісу насельніцтва ў Расеі 2002 году, з 15 700 чукчаў на мове размаўляла блізу 7700 чал., 500 чалавек размаўляла толькі па-чукоцку. Веданьне мовы скарачаецца, і большасьць чукчаў на цяперашні момант валодае расейскай. Знаходзіцца ў сьпісе моваў пад пагрозаю зьнікненьня паводле ЮНЭСКО.
Чукоцкая мова | |
ԓыгъоравэтԓьэн йиԓыйиԓ | |
Ужываецца ў | Расеі |
---|---|
Рэгіён | Чукоцкая аўтаномная акруга, Камчацкі край, Якутыя |
Колькасьць карыстальнікаў |
|
Клясыфікацыя | Чукоцка-камчацкая сям’я
|
Афіцыйны статус | |
Статус: | 6b Пад пагрозай[d][1] |
Пісьмо | кірыліца |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2(Б) | — |
ISO 639-2(Т) | ckt |
ISO 639-3 | ckt |
SIL | — |
Тэрміны «чукоцкі», «чукчы» і г. д. паходзіць ад чукоцкага слова Čävča (па-беларуску: «чалавек, у якога шмат аленяў»), якім чукчы называлі сваіх тунгуса-маньчжурскіх суседзяў. Саманазва чукчаў — ԓыгъоравэтԓьэт, аднакарэнным словам у чукчаў пазначаецца й саманазва мовы.