Чэмпіянат сьвету па футболе 2018 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэмпіяна́т сьве́ту па футболе 2018 году — 21-ы чэмпіянат сьвету па футболе ФІФА, які праходзіў у Расеі з 14 чэрвеня па 15 ліпеня 2018 году. Расея ўпершыню ў сваёй гісторыі стала краінай-гаспадыняй. Гэта першы чэмпіянат сьвету, які праходзіў у Эўропе з 2006 году, калі турнір меў месца ў Нямеччыне. Упершыню сусьветнае першынства праводзілася ва Ўсходняй Эўропе. У суме гэта 11 раз, калі яно праходзіла ў Эўропе. Усе стадыёны, якія прымалі гульні чэмпіянату, месьцяцца ў эўрапейскай частцы Расеі, каб захаваць добрую лягістыку для замежных камандаў і заўзятараў.
Чэмпіянат сьвету па футболе 2018 году Расея | |
Падрабязнасьці чэмпіянату | |
---|---|
Месца правядзеньня | Расея |
Час правядзеньня | 14 чэрвеня — 15 ліпеня |
— у фінальнай частцы | 32 |
Месца правядзеньня фіналу | «Лужнікі», Масква |
Выніковае становішча | |
Чэмпіён | Францыя |
Другое месца | Харватыя |
Трэцяе месца | Бэльгія |
Чацьвертае месца | Ангельшчына |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 64 |
Забіта галоў | 169 (2.64 за гульню) |
Наведвальнасьць | 3 031 768 (47 371 за матч) |
Бамбардзір | Гары Кейн (6 галоў) |
← 2014 2022 → |
У фінальным турніры прымалі ўдзел 32 нацыянальныя зборныя, 31 зь якіх прайшлі стадыю кваліфікацыйных спаборніцтваў, а зборная Расеі аўтаматычна кваліфікавалася як каманда-гаспадар. 20 з 32 зборных бралі ўдзел у чэмпіянаце сьвету 2014 году, у тым ліку і дзейны чэмпіён зборная Нямеччыны. У гэты ж час зборныя Ісьляндыі і Панамы ўпершыню ў сваёй гісторыі бралі ўдзел у мундыялі.
Чэмпіянат сьвету 2018 году ў Расеі праходзіў у 11 гарадох на 12 стадыёнах. Фінал адбыўся 15 ліпеня на стадыёне «Лужнікі» ў Маскве[1][2]. Зборная Францыі перамагла зборную Харватыі зь лікам 4:2 і другі раз у сваёй гісторыі выйграла чэмпіянат сьвету. Пераможца чэмпіянату сьвету возьме ўдзел у Кубку канфэдэрацыяў 2021 году.