Чэмпіянат сьвету па футболе 2014 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
XX чэмпіянат сьвету па футболе ФІФА — галоўнае футбольнае спаборніцтва, якое праходзіла з 12 чэрвеня па 13 ліпеня 2014 году ў Бразыліі[1]. Гэта другое сусьветнае першынство, дзе гаспадарамі выступіла Бразылія, якая да гэтага ўжо прымала чэмпіянат у 1950 годзе. Бразылія стала пятай краінай, якая прыняла ў сябе спаборніцтва двойчы, да гэтага такое мерапрыемства праводзілі ў сябе Мэксыка, Італія, Францыя й Нямеччына.
Чэмпіянат сьвету па футболе 2014 году Бразылія Copa do Mundo da FIFA Brasil 2014 | |
Падрабязнасьці чэмпіянату | |
---|---|
Месца правядзеньня | Бразылія |
Час правядзеньня | 12 чэрвеня — 13 ліпеня |
Лік удзельнікаў | 203 |
— у фінальнай частцы | 32 |
Месца правядзеньня фіналу |
«Маракана», Рыю-дэ-Жанэйру |
Выніковае становішча | |
Чэмпіён | Нямеччына |
Другое месца | Аргентына |
Трэцяе месца | Нідэрлянды |
Чацьвертае месца | Бразылія |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 64 |
Забіта галоў | 171 (2.67 за гульню) |
Наведвальнасьць | 3 429 873 (53 592 за матч) |
Бамбардзір | Хамэс Радрыгес (6 галоў) |
← 2010 2018 → |
У спаборніцтве бралі ўдзел 32 каманды, якія правялі гульні ў 12 гарадах краіны. Гэта першы чэмпіянат, які прайшоў у Паўднёвай Амэрыцы з 1978 году, калі першынство праходзіла ў Аргентыне, а таксама першы раз калі пасьлядоўна два чэмпіянаты сьвету праводзіліся па-за межамі Эўропы. Упершыню на чэмпіянатах сьвету была выкарыстана сыстэма аўтаматычнага выяўленьня голу[2].
Дзейным чэмпіёнам да пачатку першынства зьяўлялася зборная Гішпаніі, якая ў фінале папярэдняга чэмпіянату была мацней за зборную Нідэрляндаў. У фінальных частках чэмпіянатаў сьвету ўпершыню ўзяла ўдзел зборная Босьніі і Герцагавіны.
Продаж білетаў на чэмпіянат сьвету пачаўся 20 жніўня 2013 году. Паводле ацэнак, даступна каля 3,3 млн квіткоў, якія можна было набыць праз сайт ФІФА[3]. Усе чатыры папярэднія турніры чэмпіянату сьвету, якія праходзілі ў Паўднёвай Амэрыцы, былі пераможнымі менавіта для зборных Паўднёвай Амэрыкі[4].
13 ліпеня ў фінале на стадыёне «Маракана» ў Рыю-дэ-Жанэйру зборная Нямеччыны ў дадатковы час перамагла зборную Аргентыны і чацьверты раз у сваёй гісторыі стала чэмпіёнам сьвету.