Чэмпіянат сьвету па хакеі з шайбай 2014 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэмпіяна́т сьве́ту па хаке́і з ша́йбай 2014 году — 78-ы па ліку чэмпіянат сьвету, які праходзіў у Менску, Беларусь, з 9 па 25 траўня 2014 году. У спаборніцтве ўзялі ўдзел 16 зборных, якія былі падзеленыя на дзьве групы. Рашэньне аб правядзеньні турніру ў Менску было прынятае на кангрэсе Міжнароднай фэдэрацыі хакею з шайбай, які праходзіў у траўні 2009 году ў Бэрне. Чэмпіянат праходзіў на дзьвюх арэнах: «Менск-Арэна» (адкрытая ў 2010 годзе) і «Чыжоўка-Арэна» (адкрытая ў 2013 годзе). Гэта першы падобны турнір, які быў праведзены ў Беларусі.
Чэмпіянат сьвету па хакеі 2014 году Беларусь 2014 IIHF World Championship | |
Падрабязнасьці чэмпіянату | |
---|---|
Месца правядзеньня | Беларусь |
Час правядзеньня | 9—25 траўня |
Лік удзельнікаў | 16 |
Выніковае становішча | |
Чэмпіён | Расея |
Другое месца | Фінляндыя |
Трэцяе месца | Швэцыя |
Чацьвертае месца | Чэхія |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 64 |
Забіта галоў | 352 (5.5 за гульню) |
Наведвальнасьць | 643 434 (10 054 за матч) |
Бамбардзіры | Віктар Ціханаў |
Самы каштоўны гулец | Пэка Рынэ |
← 2013 2015 → |
Некаторыя палітыкі ў Эўропе і Злучаных Штатах заклікалі ІІХФ да пераносу турніру ў іншую краіну, бо ў Беларусі маюцца праблемы з выкананьнем правоў чалавека. Да адкрыцьця першынства 9 траўня праз сфабрыкаваныя абвіначаньні адвольна арыштавалі на 10—25 содняў больш за 30 прадстаўнікоў апазыцыйных палітычных кірункаў[1].