Чэмпіянат сьвету па хакеі з шайбай 2015 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэмпіяна́т сьве́ту па хаке́і з ша́йбай 2015 году — 79-ы па ліку чэмпіянат сьвету, які праходзіў у Чэхіі з 1 па 17 траўня 2015 году. У спаборніцтве ўзялі ўдзел 16 зборных, якія былі падзеленыя на дзьве групы. Рашэньне аб правядзеньні турніру ў Чэхіі было прынятае на кангрэсе Міжнароднай фэдэрацыі хакею з шайбай, які праходзіў у траўні 2010 году. Чэмпіянат праводзіўся на дзьвюх арэнах: «О2 Арэна», якая месьціцца ў сталіцы краіны Празе, і «ČEZ Арэна» ў горадзе Острава. Перамогу ў турніры атрымала зборнай Канады, якая прайшла дыстанцыю зь дзевяцьцю перамогамі, гэтак і ня страціўшы аніводнага пункту.
Хуткія факты Падрабязнасьці чэмпіянату, Месца правядзеньня ...
Чэмпіянат сьвету па хакеі 2015 году Чэхія 2015 IIHF World Championship | |
Падрабязнасьці чэмпіянату | |
---|---|
Месца правядзеньня | Чэхія |
Час правядзеньня | 1—17 траўня |
Лік удзельнікаў | 16 |
Выніковае становішча | |
Чэмпіён | Канада |
Другое месца | Расея |
Трэцяе месца | ЗША |
Чацьвертае месца | Чэхія |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 64 |
Забіта галоў | 354 (5.53 за гульню) |
Наведвальнасьць | 741 700 (11 589 за матч) |
Бамбардзіры |
Джэйсан Спэца (14 пунктаў) |
Самы каштоўны гулец | Ярамір Ягр |
← 2014 2016 → |
Закрыць